У акторкі Ганны Хітрык рак 3-й ступені

05.11.2018 Асоба

Беларуская акторка і сьпявачка Ганна Хітрык распавяла ў сваім Фэйсбуку пра барацьбу з сур’ёзнай хваробай — ракам трэцяй ступені паведамляе Свабода.

«Гэты пост для тых хто мяне любіць-ведае. Астатнія могуць яго не чытаць). Рак грудзей… 3 стадыя… мэтастазаў няма… закрануты лімфы… пасьля 2 хіміяў… наперадзе 6 месяцаў хіміі і апэрацыя…», — напісала Хітрык.

Акторка піша, што вельмі хоча дапамагчы іншым у падобнай сытуацыі.

«А потым валасы адрастуць, страх сыдзе і я вярнуся да вас моцная… і мы абдымемся… І паплачам і пасьмяемся. І я засьпяваю вам новыя і старыя гісторыі… І дай Бог я змагу дапамагчы дзяўчынкам якія апынуліся ў падобнай сытуацыі!»

Напрыканцы кастрычніка Ганна Хітрык дала вялікае інтэрівію Свабодзе пра жыцьцё ў Ізраілі, куды яна пераехала ў 2017 годзе.