У Беластоку адчынілася крама беларускай сімволікі

Беларуска Людміла Жданко адкрыла ў Беластоку краму, дзе можна набыць нацыянальную сімволіку. 


крама.jpg

Згодна Probel.pl, акрамя пакупак, у краме можна папіць гарбаты і кавы, папрасіць дапамогі, прапанаваць яе, ды нават прарэкламаваць сябе сярод сваіх. Гэта не проста крама, а кропка салідарнасці. Пляцоўка знаходзіцца па адрасе Bialowny, 4.