У Браславе адбудзецца маштабны рок-фестываль

Арганізатары паставілі сабе мэту сабраць на опэн-эйры лепшых прадстаўнікоў аўтарскай рок-музыкі Беларусі.

mahutnyfest

Двухдзённы канцэрт будзе праходзіць на маляўнічым беразе возера Дрывяты з 15:00 да позняй ночы.

На “Магутным Фэсце” адыграе больш за 20 беларускіх гуртоў. Сярод іх Re1ikt, The Road Dogs, Yann Zhanchak, Weesp, NewLevel, Tok Rukoo ды інш.

Апроч музыкі, у праграме фестывалю катанне на маторных лодках, уэйкбоардзінг, розныя зоны харчавання.

Таксама ў межах мерапрыемства арганізатары збіраююца зняць фільм аб беларускай андэрграўнднай рок-сцэне.

Падрабязная праграма і дадатковая інфармацыя даступныя тут.

Білет на 2 дні каштуе 10 рублёў.

Папярэдні продаж:

Таксама квіткі па 10 рублёў можна будзе набыць на ўваходзе.