У Беларусі зьбіраюцца стварыць «міжнародны ўнівэрсытэт вышэйшага ўзроўню»

29.03.2010 Адукацыя

Міністэрства адукацыі абдумвае магчымасьць адкрыцьця ў Менску міжнароднага ўнівэрсытэту. Чыноўнікі кажуць аб «філіялах сусьветна вядомых ВНУ — Кембрыджскага, Гарвардзкага, Маскоўскага».

Аб пачатку падрыхтоўкі да стварэньня заканадаўчай базы для міжнароднага ўнівэрсытэту, які плянуецца адчыніць у Менску, паведамляе БелТА. Курыруе праект першы намесьнік міністра адукацыі Аляксандр Жук. Ужо 19 красавіка праект нарматыўна-прававога акту, распрацаваны групай Жука, мусіць быць прадстаўлены прэм’ер-міністру. Тэкст цалкам.