• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
31.05.2022 | Гісторыя Краіна

У Гродне інвестар выкупіў дзве казармы ХІХ стагоддзя і хоча зрабіць камфартабельнае жыллё

Былыя вайсковыя казармы на вуліцы Шчорса, 2 і 4 у Гродне ўсё-ткі атрымалі новага ўласніка. Унікальную нерухомасць царскай эпохі ў цэнтры горада выкупіла будаўнічая фірма з Брэста 27 траўня.


kazarma_schorsa_1.jpg

Плануюць ператварыць будынак у сучаснае жыллё

Казармы на Шчорса, 2 і 4 упершыню выставілі на таргі ў кастрычніку мінулага года, аднак пакупнікоў не было, і таму пачатковы кошт не раз памяншалі. Спярша на 20%, а да 27 траўня, калі пабудовы ў выніку і былі выкупленыя, іх пачатковы кошт упаў адразу на 80%. Пакупніком стала ААТ «Палессежылбуд».

Па ўмовах таргоў казармы дазвалялася перапрафіляваць пад будынкі грамадскага прызначэння (офісы, крамы, культурныя ці спартыўныя цэнтры) або пад жылыя дамы. «Палессежылбуд» спынілася на варыянце перарабіць казармы ў камфартабельнае сучаснае жыллё са зручнымі планіровачнымі схемамі, разлічанае на маладога спажыўца. Унутраны дворык паміж дзвюма казармамі будзе закрытым для аўтамабіляў — будзе зона адпачынку і дзіцячыя пляцоўкі для жыхароў.

kazarma_schorsa_3.jpg

Што тычыцца тэрмінаў рэканструкцыі, то ўмовы таргоў даюць на ўвядзенне будынкаў у эксплуатацыю не больш за 3 гады з дня заключэння дагавора куплі-продажу.

Казармам амаль паўтара стагоддзя

Казармы на Шчорса ўваходзілі ў склад вялізнага ваеннага гарадка № 11, узводзіць які пачалі ў канцы XIX стагоддзя, таму на думку некаторых гісторыкаў дадзены гарадок — адзін з найстарэйшых на тэрыторыі Беларусі. Закладзены будынкі былі ў 1886 годзе і канчаткова пабудаваны праз два гады. Усяго было ўзведзена дзевяць цагляных казармаў і 13 іншых будынкаў.

У розныя гады яны называліся па-рознаму: «новыя казармы за чыгункай» або «казармы за вакзалам», часам — «казармы Аляксандраўскія».

Увосень 1914 года тут размяшчаўся перасоўны шпіталь. У міжваенны перыяд у былым царскім ваенным гарадку знаходзіўся Польскі 71-ы Лідскі пяхотны полк імя Людвіка Нарбута. Адсюль жа ў першыя гадзіны ВАВ рушылі ў раён мяжы часткі ўжо савецкай 29-й танкавай дывізіі. Падчас акупацыі тут быў арганізаваны «Шталаг 324» для палонных савецкіх салдат.

Апошнія гады казармы выкарыстоўваліся як інтэрнат, дзе ў асноўным жылі сем’і вайскоўцаў. З часам усіх жыхароў адтуль рассялілі па іншых інтэрнатах — спачатку апусцела «двойка», мінулым летам, апошні жыхар пакінуў і «чацвёрку». На момант перасялення там пражывала 49 сем’яў. З тых часоў абодва будынкі пустуюць.

Алесь Масевіч, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму

Ганна выступала ў гуртах «Ня Варта», «ХАМ», VIKT(A)R xOi!. Была затрыманая 22 сакавіка нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем...

valiancina_shauchenka
Адукацыя Гісторыя

След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю

Наогул, навука — занятак, скажам так, «на аматара»: сумны, кабінетны, для дасведчаных. Каб убачыць сувязь «вузкаспецыяльных»...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як аддавалі Беласток

16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісана дамова паміж СССР і Польшчай аб канчатковым вызначэнні савецка-польскай мяжы....

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму
    Адукацыя Гісторыя
    След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю
    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Культура Асоба
    Крысціна Дробыш пра «Кніжны Воз»: «Аплікацыя стварае асацыяцыі таго, што беларуская мова — гэта можа быць весела, прыгожа, цікава, забаўляльна»
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Ці была Гродзеншчына той самай старажытнай Літвой? «Гісторыя за 5 хвілін» шукае адказы
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма
    Літаратура
    Антыгона як сімвал беларускіх пратэстаў

Афіша

  • 17.08 — 31.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Адкрыццё выставы Багдана Даўгялы «Мінск да мяне» ў Мінску

  • 17.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 17.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 17.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 17.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 17.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 17.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 17.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM