У Гомелі адбыўся элітарны турнір “Кемлівы кот”

17.02.2016 У краіне

У Гомелі прайшоў першы этап гульні “Што, дзе, калі?” па-беларуску для дзяцей. Удзел бралі пераважна шольнікі. Пытанні былі складзеныя такім чынам, што дзеці не толькі адказвалі на іх, але і маглі даведвацца шмат чаго новага з самаго тэксту пытання пра беларускую мову, культуру і гісторыю. Удзельнікі атрымалі памятныя прызы і дыпломы.

Арганізатар турніра Лідзія Лешчанка:

“Мы не ведалі, як гэта ўспрымуць дзеці, гэта была першая спроба, але дзеці вельмі прыязна паставіліся да такога кшталту мерапрыемстваў. “Кемлівы кот” мае стаць рэгулярным беларускамоўным чэмпіянатам”.

Наступны этап турніра адбудзецца 20 лютага. Падрабязнасці тут.

kli4nik.info

Тэгі: