• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.09.2015 | Культура

У Гомелі прайшоў фестываль традыцыйнага ткацтва „Кросенцы” (фота)

Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцыяў у Гомелі зладзіў рэгіянальны фестываль ткацтва “Кросенцы”.

У межах фестывалю адбыліся: экспедыцыя ў Рэчыцкі раён, фестываль ткацтва “Кросенцы” ў Неглюбцы, этна-вандроўка ў Чачэрскі раён, 5-дзённая дзіцячая школа ткацтва “тКачаняты” і сустрэча з этнографам Зінаідай Зіміной. А 30 жніўня прайшла заключная праграма, дзе даведацца больш пра традыцыйнае ткацтва змагло шырокае кола людзей.

Акрамя выстаў унутры філіяла Веткаўскага музея, дзейнічала пляцоўка звонку. Тут таксама можна было пабачыць выставы: ручнікі, тэматычныя фотаздымкі. Дзейнічала літаратурная пляцоўка са стэндамі тэматычных выданняў, а таксама дзіцячая, дзе былыя “тКачаняты”  знаёміліся з беларускімі традыцыйнымі строямі праз размалёўку.

Але ж галоўныя госці фестывалю – гэта майстрыхі Веткаўскага, Жыткавіцкага, Калінкавіцкага, Светлагорскага раёнаў Гомельскай вобласці. Як і на мінулым фестывалі, ткачыхі працавалі самі за станкамі і давалі майстар-класы ўсім цікаўным.

Як доказ таго, што традыцыя можа быць актуальнай, прэзентавалі свае калекцыі майстэрні сучаснага адзення этнанакірунку Elen Carotte і “Мой родны кут”. Майстры першай прыехалі з калекцыяй арнаментаванага  школьнага адзення, другая прэзентавала штодзённае адзенне з машыннай вышыўкай, якая цалкам капіруе аўтэнтычную.

Прадэманстраваў сваю калекцыю і захоплены традыцыйнай культурай калекцыянер Віктар Шыпкоў: дзяўчаты прадэфіліравалі ў традыцыйных строях, сабраных ім у вёсках Маркавічы, Гадзічава, Будзішча Гомельскага раёна. Некаторыя элементы, па словах калекцыянера, давялося ўратоўваць ледзь не з-пад колаў бульдозера з хат, што ішлі пад знос.

На працягу ўсёй праграмы працаваў кірмаш вырабаў ручной работы, а на музычнай пляцоўцы адзін аднаго змянялі фальклорныя калектывы са Светлагорскага, Чачэрскага, Жыткавіцкага, Веткаўскага, Калінкавіцкага раёнаў.

– Сучасны чалавек настолькі загружаны інфармацыяй, што не заўсёды ўсведамляе, што ёсць спраўднае, а што – не, – распавядае загадчык філіяла Веткаўскага музея Пятро Цалка. – І мэта нашых сустрэч, у тым ліку і гэтага фестывалю, паказаць сапраўднасць, аўтэнтычнасць. Другі бок – гэта моладзевая ініцыятыва. Мы заўжды імкнемся моладзевую культуру развіць у бок сучаснасці.

Пятро Цалка адзначыў, што мэты былі дасягнутыя: моладзь сапраўды не засталася абыякавая да таго, што адбывалася новокал. Так, напрыклад, не толькі наведнікі школы “тКачаняты” выказалі жаданне далей працягваць асвойваць майстэрства, але і новыя дзеці захацелі пачаць навучацца ткацтву з нуля.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

vetka-museum.by

 

Тэгі: Гомель

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»

Гурт Botanic Project выдаў новы альбом пад назвай «Музыка сфер», анансуюць музыкі ў сваіх сацсетках. Новая праца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі

Савецкая гістарычная школа спарадзіла ўстойлівы вобраз: сялянскае саслоўе да 1917 года толькі і рабіла, што пакутавала,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Кіно

Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва

Беларускія вучоныя перадалі ў дзяржархіў зняты 60 гадоў таму дакументальны фільм «Старажытны беларускі народны тэатр». ...

valiancina_shauchenka
Культура

Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Культура беларускай дудкі на Гродзеншчыне» будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў...

Апошнія навіны

    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна
    Вандруем разам
    Вандруем з «Будзьма!»: што паглядзець у Лагішыне і Пагосце-Загародскім
    Гатуем з «Будзьма!» Навіны "Будзьма!"
    Кулеш па-палеску. Каша часоў Баторыя для вандровак і паходаў
    Замежжа
    Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка

Афіша

  • 29.05

    Анлайн-лекцыя «Таемнае жыццё метафар: як яны фармуюць вашу рэальнасць і як вы можаце іх змяніць»

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип