У Гомелі зладзяць масавае катанне на роліках пад класічную музыку

14 Жніўня каля кавярні «Cup of peace» ладзіцца масавае катанне на ролікавых каньках для ўсіх жадаючых пад класічную музыку.

Арганізатарамі хэпенінгу «Шчаўкунок» сталі Гарадскі цэнтр культуры, Тэатральная майстэрня «Сляды» і кава-вагончык «Cup of peace».

Падрабязнасці мерапрыемствы можна даведацца на старонцы «Вконтакте».

Катанне пачнецца ў 17:00 на паркоўцы супермаркета «Mart inn» на вуліцы Гагарына. Уваход бясплатны.

 

gomel.today

Тэгі: