• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.11.2016 | У краіне Беларуская мова

У Гродна і Гродзенскай вобласці пройдуць урокі сацыяльнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom»

У лістападзе і снежні 2016 года ў 25 школах Гродзенскай вобласці пройдуць спецыяльныя ўрокі сацыяльнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom». У школы і гімназіі Гродна, Ліды, Слоніма, Ваўкавыска, Смаргоні і Навагрудка прыедуць вядомыя пісьменнікі і тэлевядучыя. Спецыяльны ўрок праекта адбудзецца ў гродзенскім Новым замку і будзе прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. 

fota-1

Год назад кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ініцыявала сацыяльны адукацыйны праект па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры – «Чытаем па-беларуску з velcom». За гэты перыяд незвычайныя інтэрактыўныя ўрокі прайшлі ў 80 школах Мінска, Гомельшчыны і Берасцейшчыны.

Настаўнікамі на такіх уроках для вучняў 2-3 класаў выступаюць вядомыя беларускія пісьменнікі, паэты і акцёры: Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Юрый Жыгамонт, Алена Масла, Наталля Бучынская. Таксама настаўнікамі праекта часта становяцца і беларускія спартоўцы, акцёры і тэлевядучыя.

Спецыяльны ўрок праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» будзе арганізаваны 16 лістапада ў Гродна. Ён будзе прысвечаны творчасці Максіма Багдановіча, 125-годдзе з дня нараджэння якога будзе адзначацца 9 снежня. У горадзе над Нёманам класік беларускай літаратуры пражыў некалькі гадоў. На ўроку для малодшых школьнікаў, які пройдзе ў Новым замку, вядомыя гарадзенцы прагартаюць старонкі біяграфіі Максіма Багдановіча і прачытаюць яго вершы.

«З праектам «Чытаем па-беларуску з velcom» я знаёмы. Радасна сустракаць яго і ў Гродна. Мэты яго зразумелыя і простыя. Прысвяціць урок Максіму Багдановічу або якому-небудзь іншаму літаратару – безумоўна, удалая спроба пазнаёміць дзяцей з творчасцю класіка ці сучасніка. Спадзяюся, многія дзеці пранікнуцца, зацікавяцца і будуць памятаць пра гэтую падзею. Таму такія праекты павінны быць. Проста таму што яны вызначаюць нас як нацыю, вызначаюць беларускую самаідэнтычнасьць», – адзначыў Юрый Віктаравіч Кітурка, дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Чакаецца, што да канца 2016/2017 навучальнага года ў рэспубліканскім праекце «Чытаем па-беларуску з velcom» прымуць удзел каля 150 школ і больш за 20 000 вучняў па ўсёй Беларусі. Арганізатары «Чытаем па-беларуску з velcom» адгукваюцца на запыты аб правядзенні ўрокаў ад устаноў адукацыі. Так, на Гродзеншчыне каманда праекта наведае сельскую беларускамоўную школу ў аграгарадку Квасоўка.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип