У Іерусаліме пачынаецца фэст «Марк Шагал 2023» з удзелам беларускіх мастакоў і выканаўцаў

Традыцыйны фестываль, які адкрываецца 5 ліпеня ў Іерусаліме, пройдзе на розных пляцоўках старажытнага горада.


Афіша фестывалю Марка Шагала ў Іерусаліме

Удзел у імпрэзах фестывалю будуць браць таксама і беларускія мастакі і выканаўцы, а са сцэнаў будзе гучаць беларуская мова.

5 ліпеня

А 19-й гадзіне па мясцовым часе (вул. Мошэ Даян, 135, Іерусалім) адбудзецца прэм’ера монаспектаклю «Ідэальная баба».

Аўтар і рэжысёр: Рыгор Какоўкін

Выканаўца галоўнай ролі: Андрэй Белацаркоўскі

Мастак-мультыплікатар: Павел Ермолаў

Кампазітар: Аляксандр Жадаў

9 ліпеня

Уласна адкрыццё Фестывалю мастацтва і творчасці, прысвечанага 136 году з дня нараджэння мастака, на плошчы Марка Шагала ў Іерусаліме. На канцэртах будуць гучаць і беларускія песні ды оперныя арыі таксама.

13 ліпеня

У межах фестывалю ў залі YMCA адбудзецца канцэрт з удзелам оперных салістаў: Кацярыны Чэпелевай, Адэліі Шалеў, Міхаіла Гайсінскага.

Фальклорная спявачка Ірэна Катвіцкая парадуе прысутных народнымі спевамі.

У праграме: арыі і дуэты з опер Моцарта, Вэрдзі, Бізэ, Пучыні; раманс Дэліба, маналог Тэўе з мюзікла «Скрыпач на даху».

Мовы песень — іўрыт, ідыш, французская і беларуская.

Канцэртмайстар: Аляксей Палянскі.

Чытайце яшчэ: Мастак, дзеля якога знакаміты Луўр змяніў свае правілы. 10 цікавых фактаў з жыцця Марка Шагала