У «Кантэксце» — Вольга Гронская. Новы выпуск праграмы!

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным «Кантэксце» вас чакаюць інтэрв’ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.



У новым выпуску вядоўцы «Кантэксту» Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з паэткай, перакладніцай і літаратуразнаўцай Вольгай Гронскай.

Вольга Гронская нарадзілася ў 1978 годзе ў пасёлку Крывічы на Мядзельшчыне. Скончыла філфак БДУ і аспірантуру пры ім. Выдала зборнік паэзіі «Адвольная міфалогія», перакладае з нямецкай і польскай моваў.

Будзьце ў «Кантэксце» і не забывайце падпісвацца на канал!

Саюз беларускіх пісьменнікаў