• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
02.05.2016 | Літаратура

У «Кніжнай шафе» прэзентавалі новы «Гарбузік»

30 красавіка ў кнігарні “Кніжная шафа” стваральнікі, рэдактары і аўтары альманаха “Гарбузік” прэзентавалі другі выпуск свайго выдання (з серыі “Каляровы ровар” Бібліятэчкі СБП “Кнігарня пісьменніка”).

Нягледзячы на перадсвяточны дзень, у грушаўскую “Кніжную шафу” уціснулася столькі людзей, што ледзь не зламаліся ейныя дзверцы і сценкі. Зразумела, у адрозненне ад “дарослых” прэзентацыяў, дзеці на мерапрымствы прыводзяць і сваіх бацькоў, а таксама дзядуль, бабуль, сяброў і сябровак. Гэтак адбылося і на гэты раз. Да таго ж і аўтараў альманаха “Гарбузік” налічваецца нямала: выданне гэтае ледзь не кожную старонку сваю імкнецца зрабіць аўтарскай — адмыслова аформленай і небанальна вырашанай. Мноства рубрык, варыянтаў ілюстрацый гаворыць пра тое, што “Гарбузік” не хоча заставацца ў межах таго дзіцяча-часопіснага дыскурсу, які яму прапаноўвае рынак. Добра гэта ці дрэнна, што аўтары і аўтаркі пазбягаюць “маслітаўшчыны” ў сваёй працы, невядома. Аднак чытачы — бацьікі і дзеці — адгукаюцца на альманах вельмі пазітыўна. І ахвотна прыходзяць на прэзентацыі.

Паліна Грынчанка

Арганізатары імпрэзы сумяшчалі прыемнае для дзяцей з карысным для іх жа: мастак Дзмітрый Шыла ўсю дарогу радаваў прысутных каліграфіямі ўласнай вытворчасці. Прадпрыемства па іх вытворчасці знаходзілася зусім навідавоку, і кожнае дзіця магло сузіраць працэс стварэння на свае вочы. Для займальна-асветніцкай дзейнасці быў запрошаны на прэзентацыю і прафесар Леапольд Мазгакруцікаў. З’яўленне ягонае было сустрэта ўхвальнымі выкрыкамі і воплескамі. Скараціўшы панараму эксперыментаў да найбольш бяспечнай акцыі з вадою і сухім лёдам, Леапольд тым не менш паспеў прачытаць цэлую лекцыю пра фізічныя асаблівасці вады і ейную карысць для чалавечага арганізма. Працягнула асветніцкую лінію паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч, якая на пальцах паспрабавала навучыць дзяцей пісаць лімерыкі.

Леапольд Мазгакруцікаў рыхтуе прысутных да эксперыменту…

Рэакцыя пачалася!

Бясспрэчна, распавядалася і пра сам альманах. Вольга Мазурава распавяла пра функцыю рэдактара і што гэта за прафесія такая, а сурэдактарка Паліна Грынчанка нават умудрылася правесці непасрэдна пад час імпрэзы анкетаванне-апытанне сярод чытачоў, сабраўшы прапановы што да наступных выпускаў “Гарбузіка”. Паліна Грынчанка і Анатоль Івашчанка (сябра рэдкалегіі) правялі некалькі віктарынаў для дзетак. Аўтары найлепшых адказаў і найбольш актыўныя ўдзельнікі і ўдзельніцы віктарынаў атрымалі сувеніры — значыкі, закладкі і паштоўкі — ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой і праводзілася мерапрыемства.

Выступае Андрэй Хадановіч

На ўра быў успрыняты прыход паэта, перакладчыка і барда Андрэя Хадановіча. Вершы з кнігі “Нататкі таткі” і жахалкі з другога нумару “Гарбузіка” дэкламаваліся хорам з аўтарам. Гэткім жа суладным хорам была ўспрынята і даўняя песня пра вожыка-патрыёта, з не меншым імпэтам спяваная дарослымі нароўні з дзецьмі.

Завершылася вечарына супольным спяваннем песні пра старога Макдональда пад кіраўніцтвам невядомай мамы-чытачкі і кантрольнай закупкай альманахаў “Гарбузік” бацькамі: выходзячы з кнігарні, дзеці былі прыемна агаломшаны.

БОЛЬШ ФОТА Ў НАШЫМ ФЭЙСБУКУ

Ціхан Чарнякевіч, для lit-bel.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Па папярэдняй інфармацыі, іх ужо паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны эквивалентны...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя, піша прэс-служба Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Яго затрымалі дома ў вёсцы Крывічы, на Іўеўшчыне. Верагодна, адбыўся ператрус. Любянчук пэўны час ужо не займаўся...

Апошнія навіны

    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус
    Вандруем разам
    У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
    Адукацыя Краіна
    У Мінадукацыі распавялі, што можа замяніць ЦТ
    Літаратура
    Цяпер першыя кніжкі пра Гары Потэра можна бясплатна і легальна прачытаць па-украінску
    Культура Грамадства
    Кроў іншых. Пра вайну разам з Сымонай дэ Бавуар
    Грамадства
    Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга
    Культура Мастацтва
    «Хочацца папрасіць балерын максімальна падтрымліваць форму»: мастак Аляксандр Бельскі аб цэнзуры «Арт-Менска», забароне кніг Оруэла і Бахарэвіча і «дзюрах і плынях» сістэмы
    Грамадства
    Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня
    Грамадства
    Да тэлеграм-каналаў выдавецтва «Янушкевіч» і праекту «Белліт» атрымалі доступ прапагандысты
    Грамадства
    Прызначана дата суда над сацыёлагам Таццянай Вадалажскай
    Грамадства
    Як «выжыць» ва ўмовах міжнароднага хейтынгу. Парады псіхолага

Афіша

  • 27.05 — 26.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з Аленай Маркавай: «Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць»

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM