• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.07.2018 | Грамадства

У Кобрыні пачалося ўшанаванне гістарычных тапанімаў

У Кобрыні пачалося ўшанаванне гістарычных тапанімаў старажытнага гораду.
У мінулыя выходныя на Свяце гораду адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнай шыльды з гістарычнымі назвамі плошчы Замкавай — месца, ад якога пачынаўся Кобрын.
Паводле падання, горад быў заснаваны ў XI-XII стагоддзях адным з галіцка-валынскіх князёў на месцы рыбацкага паселішча, якое шмат стагоддзяў існавала на выспе ў дэльце ракі Кобрынкі пры яе ўпадзенні ў раку Мухавец. У драўляным замку, умацаваным земляным валам, ровам, сценамі і вежамі, знаходзіўся двор князя і сядзібы яго дружыннікаў. Пазней на гэтым месцы вакол Ніжняга замку склаўся гарадскі пасад, а ў часы Магдэбургскага права была ўзведзена Кобрынская ратуша.
У адкрыцці шыльды прыняла ўдзел кіраўніцтва Кобрынскага раёну, а таксама прадстаўнікі гарадоў-пабрацімаў Кобрыну з Нямеччыны, Польшчы, Расіі, Украіны і Швейцарыі.
Намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкаму Валянцін Трубчык звярнуў увагу на славутую гісторыю Кобрыншчыны, з якой, між іншым, звязаныя лёсы ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнкі, беларускіх польскамоўных пісьменніц Элізы Ажэшкі і Марыі Радзевіч, брата Адама Міцкевіча, прафесара права Кіеўскага і Харкаўскага ўніверсітэтаў Аляксандра Міцкевіча, кіраўніка мясцовага паўстанцкага атрада ў нацыянальна-вызвольным паўстанні 1863-64 гадоў Рамуальда Траўгута і амерыканскага матэматыка Оскара Зарыскага.
На думку Валянціна Трубчыка, годнае ўшанаванне гэтых асобаў і старадаўніх назваў гістарычнага цэнтру горада будзе не толькі спрыяць справе патрыятычнага выхавання кабрынчанаў, але і надасць краю большай турыстычнай прывабнасці.
атым на плошчы Замкавай адбылося свята ў гонар адкрыцця мемарыяльнай шыльды.
На лісце медзі ў выглядзе старажытнага скрутку з выявай дзеючага гербу горада выгравіраваны наступны тэкст:
                                 “Плошча Замкавая
                                 
                                  Гістарычныя назвы:
                                  Замкавая (да канца XVIII ст.)
                                  Сенная (XIX ст. – 1915)
                                  Kommandantenplatz
                                  (Каменданцкі пляц; 1915–1918)
                                  Plac Bankowy
                                  (Банкавы пляц; 1921–1939)
                                  11 Ліпеня (1939–1941)
                                  Камсамольцаў (1948–1987)
                                  700-годдзя Кобрына (1987–2003)”
У будучым мяркуецца падоўжыць гэты праект, ініцыяваны мясцовымі краязнаўцамі разам з прадстаўнікамі раённай выканаўчай улады.

За падрыхтоўку шыльды і падтрымку ідэі ўшанавання гістарычных назваў гораду неабходна выказаць падзяку былому старшыні Кобрынскага райвыканкаму Аляксандру Зазулі, намесніку старшыні РВК Валянціну Трубчыку, начальніцы аддзелу культуры РВК Надзеі Жук, спецыялістам мясцовага ваенна-гістарычнага музея імя Аляксандра Суворава і цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Асобнай падзякі заслугоўваюць супрацоўніца аддзелу культуры райвыканкаму Таццяна Пружанец, якая па выніках аналізу адкрытых крыніцаў і архіўных матэрыялаў падрыхтавала грунтоўнае даследаванне па гісторыі гарадскіх тапанімаў, а таксама мясцовы прадпрымальнік Павел Мішэвіч, які вырабіў шыльду.
Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Іна Кулей — лагапед, якая працуе з беларускамоўнымі дзецьмі. Нядаўна яна адкрыла свой лагапедычны кабінет у Варшаве....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Нядаўняе адкрыццё трэцяй вежы Крэўскага замка прымусіла паразважаць: колькі таямніц яшчэ хавае наша зямля? Раскрыць іх дапаможа...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Культура Літаратура

«Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023

Беларусам Батумі сёлета пашчасціла першымі прымаць у сябе фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova. Якая будучыня чакае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Культура Літаратура
    «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Афіша

  • 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 01.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 01.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 01.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10Музыка беларускіх кампазітараў і космас: імпрэза ў мінскім планетарыі
  • 01.10Прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» ў Нью-Ёрку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип