У пятніцу, 20 студзеня, у Кракаве распачнецца трохдзённы зімовы фестываль беларускай культуры!
У межах фестывалю адбудзецца сустрэча з пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым, які прэзентуе свае найноўшыя кнігі і раскажа пра таямніцы творчасці. Таксама будзе працаваць Кніжны Кірмаш, удзел у якім возьмуць розныя беларускія кнігарні і выдавецтвы: будуць і Kamunikat.org, і «Мова Вольных». Абяцаюць выступы пісьменнікаў ды выдаўцоў нон-стоп, а таксама два канцэрты Вольнага Хору.
Падрабязней пра расклад фестывалю тут.