У ліпені пачне працу анлайн-школа «ZMENA»

Ужо ў ліпені адкрыецца бясплатная анлайн-платформа для гарадскіх змен ZMENA. Каб платформа стала па-сапраўднаму карыснай для гараджан, запрашаем жадаючых паўдзельнічаць у працэсе яе стварэння і прайсці апытанне на сайце zmena.city!

1590x400

ZMENA – гэта бясплатная платформа для тых, хто хоча змяніць свой горад да лепшага. На ёй можна навучыцца стварэнню гарадскіх праектаў у Беларусі, натхніцца артыкуламі аўтарскага блога і знайсці карысную інфармацыю ў бібліятэцы праекта. Дзякуючы гэтай платформе веды пра тэхналогію гарадскіх змен стануць даступныя кожнаму!

Надзея Ількевіч

Надзея Ількевіч

Аўтар і кіраўнік праекта, Надзея Ількевіч расказала пра фармат і праграму навучання:

“Курс  ўключае 10 урокаў па стварэнні гарадскіх праектаў: гэта 7 базавых урокаў, у якіх будзе зроблены акцэнт на стварэнне і рэалізацыю праекта, яго прасоўванне, працу з мясцовай супольнасцю і ўладамі; і будзе 3 прасунутых урока, дзе мы закранём тэмы ўрбаністыкі, важнасці крэатыўных індустрый у развіцці горада, звернем увагу на важныя гарадскія праблемы (інклюзіўнасць, даступнасць, экалогія). Фармат абраны папулярны – відэаўрокі, інфаграфіка, інтэрв’ю з экспертамі і актывістамі, прадугледжана функцыя “спампаваць тэкст лекцыі”, а таксама цікавыя заданні. Дадаткам да адукацыйнага курсу на нашай платформе будзе працаваць тэматычны блог і тэматычная бібліятэка. Я лічу, што гэта будзе вельмі важная частка навучання, бо любы ахвочы можа бясплатна звярнуцца і знайсці патрэбную інфармацыю.  Мы таксама туды абавязкова ўключым беларускія рэсурсы іплатформы, якія ўжо прарабілі велізарную працу ў гэтай сферы і ў сферы развіцця мясцовых супольнасцяў.”

Шоу Город

Разумеючы значнасць удзелу гараджан і экспертаў, прапануем дапамагчы камандзе праекта ZMENA распрацаваць курс і сабраць самую карысную інфармацыю для актыўных гараджан.

На сайце праекту zmena.city падрыхтаваны тры формы з магчымасцю ўдзелу:

Падзяліцца вопытам – дасылайце інфармацыю аб вашым рэалізаваным праекце – тэкст з фотаздымкамі, відэа, спасылку на артыкул, і мы зробім публікацыю аб праекце ў блогу ZMENA.

Даць параду – вы можаце яшчэ да запуску курсу паўплываць на яго ўтрыманне і выказаць свае пажаданні і парады.

Стаць партнёрам або экспертам – вы можаце стаць экспертам нашай платформы або партнёрам.

Калі ж вы проста рады таму, што такая платформа хутка з’явіцца ў Беларусі, падпісвайцеся на навіны ў сацыяльных сетках FB i VK.

Анлайн-школа «ZMENA» рэалізуецца Цэнтрам Культурнага Менеджменту і  і Майстэрняй Сацыяльнага Кіно пры садзейнічанні Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыі Pact і пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) ».

Аўтар і кіраўнік праекта Надзея Ількевіч.

Паводле арганізатараў