У Лондане з’явілася сцяна з «Гульні тронаў»

20.02.2014 Кіно

На тратуары адной з лонданскіх вуліц з’явіўся аб’ёмны малюнак сцяны з серыяла «Гульня тронаў».

Малюнак на Бішопс-сквер стаў часткай кампаніі па прасоўванні трэцяга сезона серыяла на DVD, арганізаванай каналам HBO. На ім у спецыяльнай 3D-тэхніцы намаляваная ледзяная сцяна, па якой караскаюцца людзі.

Прэм’ера чацвёртага сезону «Гульні тронаў» прызначаная на 6 красавіка 2014 года. Ён будзе ўяўляць сабой адаптацыю кнігі «Бура мячоў » з серыі «Песня Лёду і полымя».