У Мар’інай Горцы перайменавалі завулак Фрунзэ, названы ў гонар рэвалюцыянера і ваеначальніка Чырвонай Арміі перыяду Грамадзянскай вайны ў Расіі, піша reform.by.
Адпаведнае рашэнне Пухавіцкага райсавета дэпутатаў № 247 ад 28 снежня апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Цяпер гэты завулак будзе называцца ў гонар беларускага кампазітара вуліцай Ігара Лучанка
Рашэнне набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання. Трэба адзначыць, што ў Мар’інай Горцы ўсё яшчэ застаецца вуліца Фрунзэ, яна перасякаецца з вуліцай Ігара Лучанка.