У народнай майстрыхі з Маларыты згарэла ўсё. Сама яна выратавалася з агню, выбіўшы галавой шыбу

Бяда ў народнага майстра Беларусі Сцепаніды Сцепанюк з вёскі Дарапіевічы, што ў Маларыцкім раёне, здарылася а пятай раніцы 7 верасня.


У доме здарыўся пажар, згарэлі натканыя рушнікі, посцілкі, наміткі, спадніцы, буркі. Згарэў Сцепанідзін строй, які выткала яна сабе на смерць. Аднак сама Сцепаніда, якая перанесла не адзін інсульт і была ўжо фактычна прыкавана да лыжка, выратавалася, паведаміла ў сваім фэйсбуку Ларыса Быцько.

006.jpg

Старая жанчына, разбіўшы галавой акно, выпаўзла на двор. Зараз Сцепаніда Аляксееўна знаходзіцца ў доме дачкі, што жыве побач.

Ацалеў толькі ордэн, якім ўганаравала яе творчая дзейнасць да 80-годдзя, а выканаў яго вядомы берасцейскі мастак-эмальер Мікола Кузьміч.

Сцепаніда Сцепанюк — вядомая ткачыха, яна выткала шмат рушнікоў, посцілак, аддзення. Усё гэта захоўвалася ў яе доме.