У Мінску паказалі лялечны спектакль “Мама Му, Крумкач і Каляды”

14 лютага 2015 г. на ХХІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы на стэнде выдавецтва “Мастацкая літаратура” адбыўся прэм’ерны паказ спектакля “Мама Му, Крумкач і Каляды” (лялечны тэатр “Лямцавая Батлейка”) паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр.

Спачатку гледачоў было не многа, але пасля рэкламы Аксаны Спрынчан далучыліся деткі і іх бацькі, і нават супрацоўнікі бліжэйшых стэндаў! Усім было весела!

Кожны глядач пасля спектаклю атрымаў маленькі падаруначак ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой і адбываўся паказ спектакліку. Закладачкі для кніг з інфармацыяй пра выбітных беларускіх жанчын – тое, што трэба на кніжным кірмашы!

А дарослыя пасля спектакля з задавальненнем набывалі кнігі пра Маму Му для сваіх дзетак і ў падарунак. Спадзяемся, што ў хуткім часе выдавецтва надрукуе новыя гісторыі пра прыгоды Мамы Му і Крумкача.

Да пабачэння! Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!

Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му ў выкананні лямцавай батлейкі прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню razam@budzma.org, і ваш зварот не застанецца без увагі.

Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.

Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.