У Мінску выстава, прысвечаная жыццю Янкі Купалы ў сталіцы

07.05.2009 Культура

kupala1923

Выстава, прысвечаная жыццю і творчасці народнага паэта Беларусі ў сталіцы, адкрылася ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.

Стварэнне выставы “Мінск – сталіца, гонар наш…” абумоўленае, з аднаго боку, 90-годдзем з дня пераезду паэта на сталае жыхарства ў Мінску, а з іншага, важнымі падзеямі ў жыцці Я. Купалы і Беларусі з 1919 па 1941 год. Тэкст цалкам.

Выстава, створаная вядучым навуковым супрацоўнікам музея Фаінай Ваданосавай і мастаком Генадзем Чыстым, працягнецца да 15 верасня.

Тэгі: