У Наваградку выступяць Таццяна Матафонава і Міхась Скобла

28 лістапада ў Наваградку ў Мастацкай галерэі Кастуся Качана (вул. Замкавая 9) адбудзецца прэзентацыя дзвюх новых кніг з серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка” – Ларысы Геніюш “Духу магутныя чары” і Зоські Верас “Пакуль рука пяро трымае”.

Удзельнічаюць госці з Мінска – спявачка Таццяна Матафонава і ўкладальнік кніг, паэт Міхась Скобла.

Пачатак а 13-й гадзіне. Уваход вольны.

Імпрэза адбываецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Фота: t-styl.info

Тэгі: