МГА “Гісторыка” і грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” шчыра запрашаюць вас у краязнаўчае падарожжа па шляхецкіх маёнтках Ляхавіччыны 25 кастрычніка.
Падарожжа пройдзе па маршруце:
Мінск – Ляхавічы – Грушаўка – Нача – Патапавічы – Фларыянава – Каранеўшчына – Сваятычы – Мінск
Палацы, сядзібы, касцёлы… і нават загадкавы “камень шчасця”.
У падарожжы апавядуць гісторыю падзелаў Рэчы Паспалітай.
Вандроўка пройдзе ва ўтульным аўтобусе.
Выезд у 8.30 раніцы.
На зваротнай дарозе – віктарына і, канечне, прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Падрабязнасці:
+375 29 5043114 Таша
+375 29 7610794 Кірыла
На фота – в. Фларыянаў, сядзібна-паркавы комплекс Бохвіцаў. Сядзібны дом. Фрагмэнт.
Фота – С.В. Чарановіча, адсюль.