• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.04.2016 | Замежжа

У Пакістане мае зьявіцца катэдра беларускай мовы

Абмеркаваньне праекту з удзелам Менскага лінгвістычнага ўнівэрсытэту — на фінальнай стадыі.

У Нацыянальным унівэрсытэце сучасных моваў Пакістану плянуецца адкрыць Цэнтар (катэдру) беларускай мовы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на амбасаду Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Беларусі.

Праект абмяркоўваўся падчас візыту ў Пакістан беларускай дэлегацыі на чале з намесьнікам міністра адукацыі Вадзімам Богушам. Абмеркаваньні на фінальнай стадыі, бакі ўзгаднілі напаўняльнасьць Цэнтру. Праект мае рэалізоўвацца пры судзеяньні Менскага лінгвістычнага ўнівэрсытэту.

Таксама падчас візыту пастанавілі заключыць пагадненьне аб узаемным прызнаньні дакумэнтаў аб адукацыі і скласьці схему супрацы ў галіне адукацыі. Абмяркоўваўся абмен студэнтамі і выкладчыкамі, гатоўнасьць беларускага боку судзейнічаць стварэньню Ўнівэрсытэту прыкладных кваліфікацыяў у Пакістане.

Катэдры беларускай мовы існуюць у некалькіх польскіх унівэрсытэтах. Існавалі, але пазачыняліся катэдры беларускай мовы ў Бранску і Вільні. Пры Кіеўскім нацыянальным унівэрсытэце дзейнічае Цэнтар беларускай мовы і культуры, у шэрагу краінаў ёсьць аддзяленьні беларускай мовы і літаратуры на філялягічных факультэтах, кажа старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў:

«Вывучаюць там славянскую філялёгію, вучаць расейскую мову, іншыя славянскія мовы, часам да іх дадаецца беларуская як другая замежная мова. Выпускнікі выступаюць як перакладчыкі, дыпляматы, шмат дзе бываюць патрэбныя. Але беларускую мову вельмі рэдка выкарыстоўваюць у якасьці другой замежнай».

Чаму катэдра беларускай мовы зьявіцца менавіта ў Пакістане? Ці ёсьць там значная беларуская дыяспара альбо асаблівыя культурныя стасункі зь Беларусьсю?

«Магчыма, хочуць збыць вялікую партыю трактароў, а заадно культурныя стасункі, — сьмяецца Трусаў. — Якая там беларуская супольнасьць…»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам

Старшы аналітык «Цэнтра новых ідэй» і экс-дыпламат Павел Мацукевіч піша ў выданні "Новы час" пра рэпатрыяцыю нацыянальных...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип