• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.09.2015 | Граблі гісторыі

У пекла з маршалам Ціта

На Балканах у свой час была папулярная песня, якая называлася “Uz Maršala Tita”, што ў перакладзе на беларускую мову гучыць як “З маршалам Ціта”. Вялося ў ёй пра тое, што югаслаўскія партызаны разам з сваім лідарам Ёсіпам Брозам Ціта гатовыя ісці хоць у пекла. А таксама пра тое, што яны — сербы, харваты, славенцы, баснійцы і іншыя народы Югаславіі — славяне, а не готы, якімі сябе ўважалі іх заклятыя ворагі — харвацкія нацыяналісты-ўсташы. Пасля вайны гэтая песня стала адным з элементаў культу Ціта ў паваеннай Югаславіі. Спявалі яе, дарэчы, не толькі ў ёй, але і ў “дружественных” краінах — напрыклад, у Паўночнай Карэі. Праўда, як выявілася пазней, пекла чакала прадстаўнікоў паўднёваславянскіх народаў не толькі падчас Другой сусветнай вайны.

Сёлетні год сімвалічны — 35 гадоў таму, у траўні 1980 года, Ёсіп Броз Ціта памёр ва ўзросце 88 гадоў, пакінуўшы пасля сябе адзіную камуністычную Югаславію — створаную ім краіну, якой маршал кіраваў 35 гадоў. Здаецца, самы час падвесці пэўныя вынікі.

Будучы югаслаўскі лідар нарадзіўся ў траўні 1892 года ў невялікім харвацкім мястэчку Кумравец. Сціплы хлопчык з харвацка-славенскай сям’і ў дзяцінстве мроіў стаць афіцыянтам, бо ў іх была прыгожая форма. Гэтую любоў да густоўнай вопраткі будучы маршал пранясе праз усё жыццё. Адразу варта адзначыць, што Ёсіп Броз любіў ствараць вакол сябе розныя таямніцы, пачынаючы з даты нараджэння і заканчваючы сваім псеўданімам. Многія з іх ён, як і абяцаў паплечнікам, забраў з сабой на той свет.

Падчас Першай сусветнай вайны Ціта ваюе ў шэрагах аўстрыйскага войска, але не дзе-небудзь, а ў вайсковай выведцы. Некаторы час супраць сербаў — пасля гэты факт будзе замоўчвацца і знікне з яго афіцыйнай біяграфіі. Неўзабаве трапіць у палон і сустрэне Кастрычніцкі пераварот у Расіі, і ягоны вайсковы вопыт добра прыдасца яму ў будучыні.

Вярнуўся Ціта ў 1920 годзе ўжо на “абноўленую” радзіму, якая цяпер называлася Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў і ўключала ў сябе землі ўсіх паўднёваславянскіх народаў, за выключэннем Балгарыі. Праз сем гадоў, у студзені 1929-га, дзяржава будзе перайменавана ў Каралеўства Югаславія. Тут варта адзначыць, што даваенная Югаславія была версальскай дзяржавай, таму многімі сваімі суседзямі разглядалася як штучная, якую неабходна было ліквідаваць. Унутры краіны таксама было неспакойна: асноўную ролю ў краіне адыгрывалі сербы, таму натуральна, што лозунг “Адзін кароль, адзін народ, адна дзяржава” падзяляўся далёка не ўсімі. Найперш незалежнасці ад Бялграда дамагаліся харваты, самая радыкальная частка якіх заснавала паўвайсковы рух нацыяналістаў-усташаў, якія дамагаліся сваіх мэтаў у тым ліку пры дапамозе зброі. Да іх далучаліся іншыя радыкалы і нацыяналісты, якіх шчодра падтрымлівалі з замежжа. Югаславія літаральна трашчала па швах і трымалася толькі на аўтарытарнай уладзе.

Зразумела, што сціпламу агенту Камінтэрна і лідару адной з самых малаколькасных камуністычных партый у Еўропе па мянушцы Вальтэр, кім, як вы ўжо здагадаліся, і быў Ёсіп Броз, не было месца ў палітычным жыцці Югаславіі. На момант пачатку Другой сусветнай вайны пра яго асобу мала хто ведаў, хіба што толькі ў Маскве, куды ён нярэдка наведваўся па камінтэрнаўскіх справах. Дзіўным чынам Ціта перажыў рэпрэсіі ў 30-х, а падазронасць да Сталіна ён захавае аж да самай смерці савецкага правадыра. Вядомы яго выраз: “Лёгка ў Маскву прыехаць, але цяжка з яе выбрацца”.

Югаславія спыніла сваё існаванне праз некалькі дзён пасля нападу на яе гітлераўцаў. Немцы пачалі бамбіць Бялград 6 красавіка 1941 года, а ўжо 11 красавіка ў Заграбе лідар усташаў Антэ Павеліч абвясціў аб стварэнні Незалежнай Дзяржавы Харватыя. Астатнія часткі былой краіны апынуліся пад кантролем немцаў і іхніх хаўруснікаў. Ціта пачаў ствараць антыфашысцкі партызанскі рух.

Асноўнай “фішкай”, якая дазволіла маршалу хутка павялічыць колькасць чырвоных партызанаў, была не дапамога вонкавых сілаў, той жа Масквы, а пазітыўная ідэя аб’яднання. Рэч у тым, што балканскія славяне ў часе вайны пачалі з вялікім імпэтам рэзаць адно аднаго, згадваючы былыя крыўды. Усташы і баснійцы выразалі сербаў, а сербскія манархісты-чэтнікі— адпаведна, мусульманаў і харватаў. І толькі Ціта прапаноўваў аб’яднацца вакол галоўнай ідэі — барацьбы з акупантамі, забыўшыся на былое. Праўда, цітаўскія партызаны таксама ўжывалі жорсткія меры ў дачыненні да сваіх праціўнікаў. Ёсіп Броз, як і яго ворагі, лічыў, што мэта апраўдвае любыя сродкі.

Пасля вайны Ціта, хуценька разабраўшыся з былымі ворагамі з ліку ўсташаў, чэтнікаў і іх памагатых, узяўся будаваць сацыялістычную Югаславію. Цяпер ён ужо быў сусветна вядомай асобай, маршалам, якога Чэрчыль жартам называў сваім сынам. Ёсіп Броз быў адным з нямногіх, хто адкрыта супраціўляўся Сталіну і яго планам па распаўсюдзе бальшавізму на Балканах. Выдатна засвоіўшы метады правадыра, ён правядзе ў 1948 годзе прэвентыўныя арышты супраць сталіністаў у Камуністычнай партыі Югаславіі, выслаўшы апошніх на востраў. Сталінская прапаганда тых часоў будзе маляваць Ціта недабітым фашыстам, які прадаўся за падачкі Захаду, а Ціітавых паплечнікаў менаваць “клікай”. Ужо пасля нармалізацыі адносін з СССР адбыўся кур’ёзны выпадак: на адной з савецкіх чыгуначных станцый у натоўпе людзей, якія сустракалі югаслаўскага лідара, стаяў чалавек з плакатам: “Да здравствует Тито и его Клика!”

Падчас халоднай вайны Ціта будзе імкнуцца дасягаць сваіх інтарэсаў, гуляючы на супярэчнасцях капіталістычнага і сацыялістычнага блокаў. Ён будзе атрымліваць грашовую дапамогу як з Усходу, так і з Захаду. У сваёй палітыцы Ціта настолькі далёка зойдзе, што ў 1961 годзе створыць Рух недалучэння, які аб’яднае краіны, што будуць ігнараваць удзел у ваенных блоках НАТА і Арганізацыі Варшаўскай дамовы. У той час Югаславія мела свой голас на сусветнай палітычнай сцэне, і да яго нават прыслухоўваліся. Варта згадаць хаця б ролю і пазіцыю гэтай краіны ў падзеях 1956 года ў Венгрыі і 1968 года ў Чэхаславакіі.

У адрозненне ад іншых сацыялістычных дзяржаваў, Югаславія вылучалася свабодай. Зразумела, што пэўныя абмежаванні існавалі, у пэўных пытаннях нават даволі істотныя, але разам з тым яе грамадзяне маглі вольна выязджаць за межы краіны, існаваў прыватны сектар і нават пэўная сістэма самакіравання. Ёсіп Броз любіў раскошу і жыў на шырокую нагу, але і грамадзянам Югаславіі не забараняў гэтага.

Як і ў Савецкім Саюзе, Ёсіп Броз спрабаваў вывесці новую этнічную фармацыю — югаслаўскі народ, у якім бы зліліся прадстаўнікі ўсіх народаў, якія пражывалі ў Югаславіі. Гэтая палітыка дала пэўныя вынікі, і некаторыя нават пачалі запісвацца югаславамі. Нягледзячы на тое, што Югаславіі даўно няма, прадстаўнікоў гэтага штучна створанага народа можна сустрэць і цяпер дзе-небудзь у Сербіі ці Чарнагорыі.

Разам з тым, ствараючы новы звышнацыянальны народ, Ёсіп Броз дапусціў адну вялікую памылку — забыўся на гісторыю. Груба кажучы, любая тэматыка, якая магла зноў спарадзіць міжэтнічную напружанасць, была пад забаронай. З аднаго боку, гэта цалкам здымала пытанне нацыянальных супярэчнасцяў, з іншага —  закладала падмурак для іх у будучыні.

Камуніста Ціта ў пэўным сэнсе можна назваць “югаслаўскім дзяржаўнікам”, які, з аднаго боку, адстойваў незалежніцкія пазіцыі сваёй краіны на міжнароднай арэне, а з другога, не даваў ёй разваліцца знутры. Шмат разоў ён казаў: “Спачатку я югаслаў, а ўжо потым камуніст”. Ён разумеў небяспеку этнічнага нацыяналізму, які ўжо адзін раз паказаў сваё крывавае аблічча на Балканах, таму рэпрэсаваў нацыяналістаў усіх масцяў і нацыянальнасцяў. Разам з гэтым ён забываўся расставіць усе кропкі над “і” ў пытаннях супольнай гісторыі. Без гэтага яго рэпрэсіўныя меры не маглі даць станоўчага выніку. А гістарычная нявызначанасць адыграе сваю ролю падчас распаду краіны і новых войнаў.

Пасля сваёй смерці ў 1980 годзе Ціта пакіне клубок нявырашаных праблемаў. Цяпер кіраўнікі саюзных рэспублік і аўтаномных краёў будуць кіраваць краінай па чарзе цягам года. Югаславія пачне павольна апускацца ў духоўны і матэрыяльны крызіс, які ўрэшце і прывядзе яе да распаду і крывавага пекла.

Аб’ектыўна кажучы, у Югаславіі без Ціта не было шанцаў. Гэта была краіна, якая адправілася ў нябыт следам за сваім стваральнікам. І тым не менш у былых югаслаўскіх рэспубліках дагэтуль настальгуюць па часах праўлення Ёсіпа Броза. І ў гэтай настальгіі з’явілася нават свая назва — юганастальгія.

Самае цікавае, што выглядае гэтая юганастальгія нашмат больш арганічна, чым тое, што ў нас прынята называць “мроямі пра СССР”. Там згадваюць не толькі “сацыялістычныя заваёвы” эпохі Ціта кшталту кватэр, машын, працы і дабрабыту, але і тагачасную культуру са спортам. Не так даўно нават фільм знялі пад назвай “Мы будзем чэмпіёнамі свету” пра перамогу мужчынскай зборнай Югаславіі па баскетболе ў 1970 годзе.

Пройдзе час, і ўсе рэспублікі экс-Югаславіі папоўняць склад Еўрапейскага саюза. Нягледзячы на ўсе канфлікты і супярэчнасці, паўднёвыя славяне будуць зноў жыць разам. І нехта, уздыхаючы, будзе згадваць тыя часы, калі ён жыў ва ўтапічнай краіне маршала Ціта.

 Канстанцін Касяк

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Вакалістцы гурта «Варган» Ксеніі Глот прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту

Пра вынікі суда над музыкай паведаміў яе муж і музыка Канстанцін Путронак у сваім Facebook. 30 чэрвеня ў Полацку...

valiancina_shauchenka
Замежжа Беларусы свету

У Кіеве назавуць тры вуліцы ў гонар выбітных беларусаў

Экспертная камісія па новых назвах вуліц зрабіла такі выбар падчас працэсу дэрусіфікацыі і дэкамунізацыі кіеўскіх вуліц. ...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Пайшла з жыцця лепшая ткачыха Маларытчыны, народная майстрыха Беларусі Сцепаніда Сцепанюк

У свой час яна аднавіла сакрэты ткацтва «кажушком» ўнікальнага Маларыцкага строю XIX — сярэдзіны XX стагоддзя. Раней...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

У сузаснавальніка TheVillage-Беларусь і kyky Аляксандра Васілевіча скончыліся суды і ён з’ехаў з Беларусі

Зараз ён знаходзіцца са сваёй сям’ёй у Эстоніі. «Нечакана скончыліся суды! Абвінавачаны, асуджаны, але...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    Вакалістцы гурта «Варган» Ксеніі Глот прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту
    Замежжа Беларусы свету
    У Кіеве назавуць тры вуліцы ў гонар выбітных беларусаў
    Мастацтва
    Пайшла з жыцця лепшая ткачыха Маларытчыны, народная майстрыха Беларусі Сцепаніда Сцепанюк
    Грамадства Беларусы свету
    У сузаснавальніка TheVillage-Беларусь і kyky Аляксандра Васілевіча скончыліся суды і ён з’ехаў з Беларусі
    Гатуем з «Будзьма!»
    Зразы завіўныя, як у Ягайлы на сняданак. Гатуем разам з «Будзьма»
    Культура Грамадства Краіна
    У Копысі адкрылі бюст Янкі Купалы аўтарства кітайскага скульптара
    Грамадства
    У Полацку затрымалі музыку гурта «Варган» Ксенію Глот
    Музыка
    «Біг-Біт» – лонгплэй, які злучае пакаленьні Віктар Сямашка выдаў альбом, запісаны зь піянэрамі белроку
    Культура Мастацтва
    «Гэтая выстава як раз для тых, хто застаўся»: чым дзеляцца ў сваіх працах мастакі ў Беларусі?
    Замежжа Беларусы свету
    Тры папулярныя пытанні беларусаў пры пераездзе ў Польшчу: легалізацыя, медстрахоўка і нумар PESEL
    Грамадства
    Журналістку Таццяну Мацвееву выклікалі ў міліцыю і распытвалі пра «экстрэмісцкае фармаванне»
    Культура Гісторыя
    Як Рэч Паспалітая флот стварала.Лекцыя ад гісторыка Андрэя Радамана
    Музыка Беларуская мова Беларусы свету
    Топ-5 беларускіх трэкаў ад басіста гурта «Relikt» Змітра Наркевіча
    Гісторыя
    Дамашняя вайна роду Сапегаў
    Культура Каляндар
    «Прыйшоў Пятрок – апаў лісток». Народны каляндар беларусаў на ліпень

Афіша

  • 02.07 — 03.07

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купалле на Запаведным востраве на Глыбоччыне

  • 02.07 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 02.07 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 02.07 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 02.07 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 02.07 — 09.07Выстава Аліны Блюміс «Межы і сінякі» ў Лос-Анджэлесе
  • 02.07 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 02.07 — 24.07Выстава выпускнікоў «Глебаўкі» ў Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    • У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    • Выйшаў альбом беларускіх святочных строяў канца ХІХ стагоддзя
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM