У сакавіку выйдзе новы альбом The Prodigy

09.01.2015 Музыка

Брытанскае электроннае трыо, якое ў нас любяць так, як, магчыма, наогул больш нідзе, маўчала з 2008 года. Тады выйшаў іх апошні нумарны альбом “Invaders Must Die”.

Днямі стала вядома, што ў сакавіку Ліэм, Кіт і Максім збіраюцца перарваць маўчанне. Альбомам “The Day Is My Enemy”. Група апублікавала вось такі вось трэйлер пласцінкі.

А вось вокладка і трэкліст. У якім заўважаны амерыканскі монстар гучнага дабстепу Flux Pavillion. На сэмпл яго галоўнага хіта пару гадоў таму Kanye West і Jay Z пабудавалі сваю песню “I Cant ‘Stop“.

1. The Day is My Enemy
2. Nasty
3. Rebel Radio
4. Ibiza feat. Sleaford Mods
5. Destroy
6. Wild Frontier
7. Rok-Weiler
8. Beyond the Deathray
9. Rhythm Bomb feat. Flux Pavilion
10. Roadblox
11. Get Your Fight On
12. Medicine
13. Invisible Sun
14. Wall Of Death

 

Першы сінгл новых The Prodigy “Nasty” мы пачуем ўжо ў студзені.