У Сербіі здымаюць фільм па «Альпійскай баладзе» Васіля Быкава

12.02.2026 Кіно
У сеціве апублікавалі першыя кадры ваеннай меладрамы «Альпійская балада», якую здымаюць паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Гэты праект стаў супольнай працай расійскіх і сербскіх кінематаграфістаў, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай «Кинопоиск».

balada-1.jpgФота: «Кинопоиск»

Здымкі праходзяць на Балканах, а дзеянне фільма разгортваецца ў 1943 годзе. Галоўную ролю савецкага салдата Івана, які ўцякае з канцлагера ў італьянскіх Альпах, выконвае расійскі акцёр Іван Янкоўскі (ён вядомы па ролях, напрыклад, у серыялах «Слова пацана» і «Аўтсорс»).

balada-2.jpg
Фота: «Кинопоиск»

Падчас уцёкаў герой сустракае нямецкую кіназорку Дытэра Шульцэ, якога іграе Мілаш Біковіч, а таксама італьянскую антыфашыстку Джулію (Дэніз Сардзіска). Трое герояў праводзяць разам тры дні і, нягледзячы на розныя мовы, знаходзяць паразуменне.

balada-3.jpg
Фота: «Кинопоиск»

На фоне маляўнічых краявідаў разгортваецца гісторыя кахання паміж Іванам і Джуліяй, якія вымушаныя змагацца з голадам, пераследам і пастаяннай пагрозай смерці.

balada-4.jpg
Фота: «Кинопоиск»

Рэжысёрам стужкі стаў Андрэй Багатыроў, вядомы па фільмах «Чырвоны прывід» і «Вампіры сярэдняй паласы». Прэм’ера фільма запланаваная на вясну 2027 года.

balada-5.jpg
Фота: «Кинопоиск»

Аповесць «Альпійская балада» лічыцца адной з самых вядомых у творчасці Быкава і перакладзена больш чым на 50 моў. Гэта ўжо другая яе экранізацыя: каля 60 гадоў таму фільм паводле гэтага твора зняў Барыс Сцяпанаў, а галоўныя ролі выканалі Любоў Румянцава і Станіслаў Любшын.