У сутарэннях Кафедральнага сабора ў Вільні знайшлі пахавальныя кароны кіраўнікоў Літвы і Польшчы

У сутарэннях Віленскага катэдральнага сабора выяўлена таемнае сховішча з пахавальнымі рэгаліямі літоўскіх і польскіх кіраўнікоў Аляксандра, Лізаветы і Барбары, уключаючы пахавальныя кароны, піша LRT.lt.


Pachavaĺnyja rehalii
 Фота Э. Блажыса / LRT

«16 снежня 2024 года ў сутарэннях было адкрыта сховішча, дзе ў 1939 годзе, з пачаткам Другой сусветнай вайны, былі схаваныя каралеўскія рэгаліі. У схованцы знойдзены рэгаліі, прызначаныя для пахаванняў кіраўнікоў Літвы і Польшчы — Аляксандра, Лізаветы і Барбары», — паведаміў у панядзелак журналістам арцыбіскуп Вільні, мітрапаліт Гінтарас Грушас.

Паводле яго слоў, сярод знаходак — карона польскага караля і вялікага князя літоўскага Аляксандра, а таксама карона жонкі вялікага князя літоўскага і караля Польшчы Казіміра Ягелона — Лізаветы Габсбург, знойдзены яе ланцужок, медальён, пярсцёнак і шыльда з труны.

Pachavaĺnyja rehalii

Pachavaĺnyja rehaliiФота Э. Блажыса / LRT

Таксама былі знойдзены карона, скіпетр, тры пярцёнкі, ланцужок і дзве шыльды з труны Барбары Радзівіл — жонкі вялікага князя літоўскага і польскага караля Жыгімонта Аўгуста.

«Гэтыя кароны не выкарыстоўваліся пры жыцці кіраўнікоў, яны былі выраблены ўжо пасля іх смерці і прызначаны для пахавальных цырымоній», — адзначыў Гінтарас Грушас.

Pachavaĺnyja rehalii

Pachavaĺnyja rehalii Фота Э. Блажыса / LRT