У Цеханоўцы адкрылася выстава беларускіх строяў аўтарства Кацярыны Ваданосавай

У музеі ў Цеханоўцы на Падляшшы адкрылася экспазіцыя беларускіх строяў. Аўтарка гістарычнай і традыцыйнай вопраткі Кацярына Ваданосава падкрэслівае, што кожны строй — гэта не толькі мастацкі твор, але таксама вынік навуковага даследавання.


выстава Кацярыны Ваданосавай 01

Беларускае Радыё Рацыя цытуе віцэ-дырэктарку музея ў Цеханоўцы Ганну Вісьнеўскую:

"Беларуская культура нам вельмі блізкая, бо ў нашым скансэне маем хаты усходне-падляшскія, вельмі падобныя да беларускіх, у якіх паказваем тую частку польскай культуры, якая тут, на Падляшшы, з’яўляецца актуальнай".

выстава Кацярыны Ваданосавай 02

выстава Кацярыны Ваданосавай 03

Кацярына Ваданосава: «Выпадкова маім знаёмым была знойдзена цэлая куча тканін на сметніку. Ён мне затэлефанаваў. Я прыйшла, адабрала тое, што мне падалося натуральнай тканінай. Дома праверыла. Аказалася, што гэта белая воўна. І ў мяне з гэтай белай воўны пашыты строй 14 стагоддзя і жаночая зімовая традыцыйная світа. Я больш за ўсё ганаруся тым, што выстаўка паўстала. Няхай гэтая выстаўка будзе такім агульным вынікам маёй працы цягам апошніх некалькі гадоў».

выстава Кацярыны Ваданосавай 04

выстава Кацярыны Ваданосавай 05

выстава Кацярыны Ваданосавай 06

выстава Кацярыны Ваданосавай 07

Арганізатарам выставы з’яўляецца Музей у Цеханоўцы а таксама Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.

Чытайце яшчэ:

«Яе сукенка стала яе зброяй». У Польшчы адкрываецца выстава калекцыі гістарычных і традыцыйных строяў Кацярыны Ваданосавай