• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.08.2023 | Культура Грамадства Адукацыя Мастацтва Музыка

У Варшаве прэзентавалі бяседны спеўнік. Былі гурты з Палесся і Падляшша. Фота і відэа

У варшаўскай прасторы Scena Chmielna 13 жніўня публіку пазнаёмілі са спеўнікам бяседных песень, які нядаўна выдаў праект Tradycyja. На імпрэзе выступілі гурты «Каляжанкі» з Палесся, «Жэмэрва» і «Асочнікі» з Падляшша. Глядзіце, як гэта было, у нашым рэпартажы.


удзельнікі прэзентацыі ў ВаршавеУдзельнікі прэзентацыі

Спеўнік «Бяседныя песні» — ужо трэці, выдадзены праектам Tradycyja. Перад гэтым былі народны і калядны. Спеўнікі прызначаныя для таго, каб звычайныя людзі без асаблівай музычнай падрыхтоўкі, сабраўшыся добрай кампаніяй, маглі разам паспяваць.

спеўнік 1Спеўнік «Бяседныя песні»

спеўнік 2Спеўнік «Бяседныя песні»

Спеўнік «Бяседныя песні»

Тэксты «Бяседных песень» запісаныя кірыліцай і лацінкай (мабыць, з разлікам на інтэрнацыянальныя сяброўскія колы). Кожны тэкст суправаджаецца нотамі. Для тых, хто не ўмее чытаць ноты альбо любіць вучыць песні на слых, ёсць QR-коды са спасылкамі на аўдыядадатак да спеўніка і на альбом «Бяседныя песні», які праект Tradycyja выдаў у 2019 г.

Сяргей Доўгушаў і Наста НякрасаваУкладальнікі спеўніка Сяржук Доўгушаў і Наста Някрасава

Што асабліва цешыць душу фалькларыста, укладальнікі спеўніка Сяржук Доўгушаў і Наста Някрасава пазначылі звесткі пра запіс усіх песень, якія трапілі ў зборнік. Таму зацікаўлены чытач можа даведацца, што некаторыя творы запісалі яшчэ ў 1950-х — 1990-х гг. вядомыя даследчыкі Зінаіда Мажэйка, Ларыса Касцюкавец, Галіна Кутырова-Чубаля, Галіна Барташэвіч, Антон Гурскі, Уладзімір Сысоў, Таццяна Песнякевіч. З пашпартоў песень відаць таксама, што цікавы матэрыял у вёсках Беларусі і польскага Падляшша можна зафіксаваць і ў ХХІ стагоддзі: самы новы запіс зроблены летась. Што цікава, сярод выканаўцаў, песні якіх трапілі ў зборнік — паэт Рыгор Барадулін і актрыса Паўліна Мядзёлка. Першы спяваў песні сваёй маці Алесю Камоцкаму, а другая падзялілася тым, што запомніла ў Астравецкім раёне, з Рыгорам Шырмам.

Цешыць таксама сціслая, але вельмі змястоўная прадмова да спеўніка. З яе можна даведацца, што бяседныя песні могуць звацца таксама «застольныя», «гасцявыя», «п’яніцкія», «карчомныя», «банкетовыя», «пірушачныя», «кірмашовыя». Спявалі іх падчас хрэсьбінаў, вяселляў, кірмашоў, заканчэння талакі і жніва, а таксама іншых застолляў.

Прэзентацыя ў Варшаве

Варшаўская прэзентацыя спеўніка «Бяседныя песні» — адна з шэрагу запланаваных у Польшчы. Ужо прайшла імпрэза ў Беластоку. Наперадзе — Познань (18 жніўня).

наведвальнікі прэзентацыіНаведнікі прэзентацыі спеўніка «Бяседныя песні»

Прэзентацыя пачалася проста на вуліцы Nowy Świat, якая на выходныя ператвараецца ў пешаходную. Пасля некалькіх песень наведнікаў запрасілі ў прастору Scena Chmielna, дзе рассадзілі за сталы, спрабуючы стварыць атмасферу сапраўднай бяседы.

на прэзентацыі спеўнікаВыступоўцы на прэзентацыі спеўніка «Бяседныя песні»

Выступоўцы таксама сядзелі пры сталах.

на прэзентацыі спеўніка 2Выступоўцы на прэзентацыі спеўніка «Бяседныя песні»

Выконвалі песні і з новага зборніка, і з рэпертуару гуртоў — удзельнікаў прэзентацыі. Наведнікаў заклікалі далучыцца да супольнага спявання.

Гурт «Жэмэрва» складаецца з былых і цяперашніх навучэнцаў беларускага ліцэя ў Бельску Падляскім. Само слова значыць вясёлую і гарэзліваю кампанію моладзі.

Гурт мужчынскіх спеваў «Асочнікі» таксама ўтварыўся на Падляшшы, хаця ўдзельнікі жывуць у розных гарадах Польшчы. Для назвы выбралі азначэнне вартаўнікоў Белавежскай пушчы.

Удзельніцы гурта «Каляжанкі» прыехалі са Столінскага раёна. Жанчыны спяваюць песні сваіх родных мясцін. Назва іх адсылае да сяброўства, што звязвае спявачак («каляжанка» на мясцовай гаворцы і ў польскай літаратурнай мове значыць «сяброўка»).

на прэзентацыі спеўніка 3Гурт «Жэмэрва»

Прэзентацыя скончылася танцамі і супольнымі спевамі на вуліцы.

афіша "Каляжанак"Афіша выступу гурту «Каляжанкі» 14 жніўня

Гурт «Каляжанкі» можна будзе паслухаць у Варшаве таксама сёння. Выступ адбудзецца ў Амбасадзе традыцыйнай музыкі (Jazdów, 3/20) у 19.00. Жанчыны выканаюць лірычныя і застольныя песні, паграюць танцы.

Алена Ляшкевіч, budzma. org
Фота і відэа аўтаркі

Чытайце яшчэ: У Варшаве прайшоў цыкл вечарын «Жывая музыка Беларусі»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі

23 верасня 1771 году ў бітве пад мястэчкам Сталовічы, як аказалася, вырашаўся лёс Рэчы Паспалітай. Тады яшчэ ніхто...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Калі дарослы чалавек, юрыст, эмігруе ў чужую краіну, з цалкам іншай сістэмай права, мовы якой не ведае — у яго...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву

Сезон збору ўраджаю шпарка ідзе да завяршэння, аднак сезон лясных грыбоў у самым разгары. У апошнія дні верасня...

valiancina_shauchenka
Музыка

Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент

У новым выпуску рубрыкі «Гітара Мулявіна» паразважаем пра ўстойлівыя вобразы вадзянікоў, лесавікоў і русалак, бо два...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Вандруем разам
    Вандруем па Магілёўшчыне: што паглядзець у Мсціславе
    Грамадства Замежжа
    У Гданьску праходзіць 11 Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут стварылі братэрскі хаўрус? Тлумачыць у відэа прафесар Алесь Краўцэвіч
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»

Афіша

  • 23.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 23.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 23.09 — 24.09МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ Ў ГДАНЬСКУ
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі
  • 23.09Багач святкуюць у Дукоры
  • 23.09Вераснёўскі фэст у Жылічах

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
    • Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі адкрыўся ў Варшаве. Чым запомніўся першы дзень
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип