Вялікія травеньскія выходныя працягваюцца. Калі ў вас ёсць вольны час і душа патрабуе новых уражанняў, можна наведаць цікавы аб’ект — малавядомы геалагічны помнік у Вілейскім раёне. Што ён сабой уяўляе і як яго знайсці, расказвае Kraj.by.
Геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Валуны Каменныя валы Сцеберакскія». Фота: Kraj.by
Уздоўж трасы Р-28 Мінск — Маладзечна — Мядзел знаходзіцца вельмі незвычайны і малавядомы геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Валуны Каменныя валы Сцеберакскія». Захавалася і народная назва комплексу — «Каменныя быкі».
Геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Валуны Каменныя валы Сцеберакскія». Фота: Kraj.by
Паводле легенды, быкі скамянелі ў той час, як нейкі селянін араў поле ў свята Вялікадня.
Комплекс уяўляе сабою пяць вертыкальна камянёў і нанесеныя на іх старажытныя знакі. Навукоўцы вызначылі, што ўсе валуны прынесены ледавіком прыкладна 220−150 тысяч гадоў таму са Скандынавіі.
Геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Валуны Каменныя валы Сцеберакскія». Фота: Kraj.by
Першы з камянёў складзены сланцамі з Карэліі, такія сланцы ў Беларусі сустракаюцца вельмі рэдка. На бакавых частках іншых чатырох валуноў захаваліся старажытныя незвычайныя сімвалы: крыжападобныя знакі, квадраты, «лесвіцы» і выявы рагоў — прыклад адмысловага наскальнага жывапісу, унікальнага для Беларусі. Ёсць падставы меркаваць, што нанеслі знакі прадстаўнікі балцкіх плямён у IV–VI стагоддзях.
Геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Валуны Каменныя валы Сцеберакскія». Фота: Kraj.by
Лічыцца, што валуны Сцеберакскія — старажытны рэлігійны помнік, які даволі доўгі час (не меней за тысячагоддзе) служыў паганскім храмам.
Калі назіральнік становіцца каля першага каменю і бачыць усю кампазіцыю, то ён арыентуецца такім чынам дакладна на поўнач, на Палярную зорку.
Комплекс знаходзіцца на тэрыторыі Любанскага лясніцтва Вілейскага раёна, квартал 17, выдзел 5. У 21 км на поўнач ад горада Вілейка, у 2 км на поўдзень ад вёскі Сцеберакі, у 150 метрах на ўсход ад дарогі Вілейка — Мядзел Р28 ва ўрочышча Сівіха. Геалакацыя: 54.68617, 26.93715.