Што трэба ведаць тым, хто сёння-заўтра едзе ў Вільню на аўто

21.11.2019 Замежжа

Павал Юхневіч напісаў кароткія і вельмі карысныя парады для тых, хто вырашыў выправіцца на перапахаванне Кастуся Каліноўскага на аўтамабілі.



Здымак vrm.lrv.lt

Магчыма, напішу банальныя рэчы. Але, для тых, хто збіраецца на аўто заўтра ці сення ўвечары ехаць ў Вільню, на перапахаванне Каліноўскага, павінны памятаць:

- літоўскія памежнікі маюць права праверыць ў вас наяўнасць тэхагляду. у выпадку ягонай адсутнасці вас не прапусцяць пра мяжу. можна паспрабаваць "дамовіцца", але я б ня раіў

- калі ў вас першы выезд па візе, літоўскія памежнікі могуць праверыць наяўнасць медычнай страхоўкі. яе таксма трэба мець з сабой, у скрайнім выпадку, можна зрабіць на беларускай мяжы за 5 хвілін

- аматарам паліць і затарыцца ў dutyfree на беларускім баку варта памятаць: увозіць ў Літву можна не болей за 2 пачкі цыгарэт на чалавека і не больш за 1 літр моцнага алкаголю.

Калі ласка, не стварайце падставаў для праблем на літоўскім баку мяжы. Сустрэнемся ў Вільні.

Павал Юхневіч, facebook.com