У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

28.03.2023 Культура

На Арт-станцыі «Дубулты» ў Юрмале 24 сакавiка адбылося адкрыццё выставы «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020», прысвечанай шырокамаштабным пратэстам у Беларусі. Выставу арганзівала аб’яднанне беларусаў Латвіі «Суполка» пры падтрымцы Фонда Культурнага Капiтала Латвii i Юрмальскай Думы.


vystavka-v-yurmale.jpg

«Дубулты» — адна з самых прагрэсiуных прастораў сучаснага мастацтва Латвii, якая месцiцца ў будынку чугуначнага прыпынку ў Юрмале. 

Экспазіцыя выставы «Крэатыўная рэвалюцыя » размяшчаецца на двух паверхах i ўключае восемь блокаў, якiя адлюстроўваюць гвалт ўладаў, супрацiў фальсіфікацыі выбараў, намаганнi вярнуць сабе базавыя правы і свабоду, знаёмяць вонкавага гледача з нізавымі ініцыятывамі, якія аб’ядноўвалі людзей па ўсёй Беларусi.

336905712_141273948881943_2864617888686266599_n.jpg

336920975_734780578291897_8855429461177469185_n.jpg

На выставе прадстаўлены фотапрацы Яўгена Eрчака , Яўгена Атцецкага i iншых фатографаў.

Значная частка экспазіцыі — гэта сцягi пратэсных раёнаў, створаныя на аснове бел-чырвона-белага спалучэння. З’ява крэатыўная i ўнiкальная ў дачыненнi да ўспрымання афiцыйнага сцяга не толькi як догмы, а як пачатковай кропкi для крэатыву, што адлюстроўвае насамрэч унутранную свабоду беларусаў.

Арыгiнальныя працы матачкi-iллюстратаркi Вольгi Якубоўскай, аўтаркi знакамiтых «коцiкаў» адлюстроўваюць барацьбу беларусаў казачнымi сродкамi i вобразамi. 

337035910_206905441955585_4624809079675715378_n.jpg

337137079_1024937771804881_2876240104116979350_n.jpg

337519217_2295384393997985_2173469881664324280_n.jpg

На другім паверсе — творчасць керамісткі Ганны Мядзведзевай, якая з’ехала з краiны, бо магчымасцi для творчасцi на Радзiме сталi неспрыяльнымi, экспануецца ў адной прасторы з працамi вядомага мастака Уладзіміра Цэслера.

Па словах куратаркi выставы Iнгi Штэймане, плакаты адлюстроўваюсь вострыя моманты i ключевые кропкi ўзаемадзеяння ўлады з грамадствам i светам. Выбарка работ дызайнера , была зроблена з улiкам успрымання рэчаiснасцi «не беларусам», а замежнiкам.

Прыемную i ўтульную атмасферу адзiнства суседзяў i аднадумцаў склала Святлана Бень сваiм выступам на «дваравым канцэрце». 

337017318_768701401135182_3324887047504721975_n.jpg

На адкрыццi разам з беларусамi прасутнiчалi палiтычныя i культурныя дзеячы Латвii. 

На працягу двух месяцаў у прасторы выставы плануюцца суправаджальныя мерапрыемствы, пра якiя будзе абвешчана дадаткова, першае з якiх — сустрэча з мастачкай Ганнай Мядзведзевай і куратарамі 8 красавiка а 15-й гадзіне.

Выстава працуе з 25 сакавіка па 28 траўня з 9-00 да 17-30

па адрасе: Zigfrīda Meierovica prospekts 3, Jūrmala (ч.ст. «Дубулты»)

Уваход вольны.