3 траўня Музей беларускай маляванкі «пасля шматгадовай і пакутлівай нуды-смугі — афіцыйна пачаў свой «жыццёвы шлях».
У гэты дзень, як паведамляецца на старонцы Гісторыка-культурнага музею-запаведніка «Заслаўе» ў Facebook, «прайшла яго прыёмка камісіяй і вось-вось музей адамкне дзвёркі для сваіх сяброў!».
Фота: акаунт Заслаўскага музею ў Facebook
А 18 красавіка, у Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў і напярэдадні адкрыцця Музея беларускай маляванкі, супрацоўнікі заслаўскага музею скарысталіся магчымасцю папрацаваць з дзённікамі Язэпа Драздовіча, якія захоўваюцца ў аддзеле рэдкай кнігі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. «Шмат якія з узгаданых «насценнікаў», як пісаў мастак, можна будзе убачыць ў новай музейнай прасторы, — паведамляе Музей беларускай маляванкі. — Дарэчы, 2023 год праходзіць пад знакам 135-гадовага юбілею выдатнага беларускага мастака-графіка, этнографа-фалькларыста, майстра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Язэпа Драздовіча».
Менавіта з дывана працы Язэпа Драздовіча і пачыналася калекцыя сённяшняга Музею беларускай маляванкі. Пачынаў калекцыю Аляксандр Рак — галоўны захавальнік фондаў Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе». Памяшканнем для новага музею стаў флігель-эрмітаж былога палаца Пшаздзецкіх.
Аляксандр Рак
«Краявід з балюстрадай», Я.Драздовіч, 1950-1954 гг.
Чытайце яшчэ: Аляксандр Рак: «У маляваных дыванах» зашыфравана душа народа