28 верасня ў горадзе Жлобіне ў бібліятэцы імя Крупскай прайшла творчая сустрэча з маладымі паэтамі Валерыяй Куставай і Глебам Лабадзенкам.
Імпрэза адбылася з нагоды юбілею Максіма Танка. У першай частцы сустрэчы Валярына і Глеб пазнаёмілі прысутных з незвычайнымі фактамі з біяграфіі паэта. Валярына прачытала найяскравыя вершўы Танка і расказала пра яго працу ў Саюзе пісьменнікаў разам са сваёй бабуляй, а Глеб зачытаў інтэрв’ю з сынам Максіма Танка, якое выклікала асаблівую цікавасць прыстуных. Другая частка была прысвечаная непасрэдна творчасці сучасных аўтараў, дзе Кустава і Лабадзенка падзяліліся з публікай ўласнымі творамі і вясёлымі гісторыямі з творчага жыцця. Таксама ў імпрэзе са сваімі вершамі ўзялі ўдзел мясцовыя паэты – паэтка Марыя Смірнова, якая сталася вядоўцам імпрэзы, паэт-чыгуначкік Павал Луд, і арганізатар імпрэзы журналіст Віталь Бабін.
Госці прапанавалі слухачам успомніць разам беларускія вершы і паспяваць песні – найактыўныя ўдзельнікі атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Найстарэйшы сулхач імпрэзы 90-гадовы спадар Рынеўскі займеў найбольшы поспех, эмацыйна і выразна прадэкламаваўшы байкі свайго сачынення. Іншыя ўдзельніцы спявалі песні з рэпертуару “старых” “Песняроў”. Кожны здзіўляў – чым мог.
Сустрэча атрымалася душэўнай. І нават быў гэткі камерны аншлаг. Асноўную колькасць слухачоў склалі навучэнцы мясцовага каледжу і аматары паэзіі мясцовых паэтычных суполак. Паэтаў запрасілі вярнуцца ў Жлобін з прэзентацыямі новых кніг.