Украіна спыняе супрацоўніцтва з Беларуссю ў галіне адукацыі і навукі

Аднаму з разарваных пагадненняў было амаль 30 гадоў. Украіна правяла дэнансацыю праз тое, што Рэспубліка Беларусь прадаставіла сваю тэрыторыю для расійскіх войскаў перамяшчэння вайскоўцаў і іх лячэння, піша «Новы час».


medium.jpg

Пастанову № 417 пра скасаванне дзейнасці шэрагу дакументаў у адукацыйнай галіне зацвердзіў 9 красавіка прэм’ер-міністр Дзяніс Шмыгаль.

У прыватнасці, прыпыніла дзеянне міжурадавая дамова аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій, падпісаная 17 снежня 1992 года ў Кіеве.

Урад Украіны таксама нівеляваў дзеянне міжурадавага пагаднення аб узаемным прызнанні і эквівалентнасці дакументаў аб адукацыі і навуковых званнях, падпісанага 6 лютага 1998 года ў Мінску.

Акрамя таго, больш не дзейнічае пагадненне паміж урадамі Украіны і Беларусі аб супрацоўніцтве ў галіне атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі, падпісанае 16 траўня 2000 года ў беларускай сталіцы.

1 красавіка Кабінет міністраў Украіны прыпыніў дзеянне пагаднення з урадам Беларусі аб супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, прынятага 16 чэрвеня 1994 года.