• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.12.2009 | Навіны "Будзьма!"

Украінскія мастакі пералезуць праз беларускую мяжу

poster-peralaz-rgb

Першы фестываль актуальнага ўкраінскага мастацтва ў Беларусі “Перелаз” пройдзе 12–13 снежня ў мінскай галерэі сучаснага мастацтва “Ў”. Наведвальнікі змогуць атрымаць асалоду ад незадэклараваных украінскіх вершаў, думак і перажыванняў.

“Перелаз” з’яўляецца своеасаблівым адказам фестывалю “Беларуская вясна”, які тры гады запар прадстаўляў беларускую неафіцыйную культуру ва Украіне. Такім чынам арганізатары вырашылі выраўнаваць баланс культурнага абмену паміж нашымі дзяржавамі, ўзмацніўшы напрамак Кіеў–Мінск.

У Мінск прыедзе ўкраінскі паэт і перакладчык Сашко Ірванец, каб разам з Уладзімерам Арловым сустрэцца з беларускімі чытачамі. Слэмеры Дзмітрый Лазуткін, Арцём Паляжака, Павел Карабчук у складзе ўкраінскай паэтычнай зборнай дадуць бой магутнай беларускай камандзе; вядучым слэму будзе Андрэй Хадановіч.

Арганізатарам фестывалю ёсць творчая ініцыятыва “Беларускі дэсант” – супольнасць неабыякавых да свежай і актуальнай беларускай культуры ўкраінскіх грамадзянаў, гатовых прасоўваць яе ва Украіне. Гэтая фармацыя дапамагае цікаваму беларускаму contemporary art знаходзіць свайго спажыўца ва Украіне, а цяпер прадстаўляе ўкраінскае мастацтва ў Беларусі.

“Перелаз” гасцінна прымае ў сваю творчую прастору галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, якая знаходзіцца па адрасе: пр. Незалежнасці, 37а; інфармацыйныя партнёры фестывалю – партал грамадзянскае кампаніі “Будзьма беларусамі!” і газета “Наша Ніва”.

У суботу, 12 снежня, у 14:30 адбудзецца паказ анімацыі Яўгена Сіваконя і яго вучняў “Анімацыя.UA”.

Яўген Сіваконь – Майстар і Настаўнік украінскай анімацыі, які за 17 гадоў выхаваў не адзін дзесятак таленавітых украінскіх мультыплікатараў, удзельнікаў і лаўрэатаў міжнародных фестываляў.
У праграме будзе паказаная новая праца лаўрэата Берлінале Сцяпана Коваля “Хачу быць цвёрдым” (Украіна, 2009).

Аматараў якаснай анімацыі чакае 120 хвілін гэтага мультыплікацыйнага шчасця. Два дзесяткі дасціпных і адначасова філасофскіх мультфільмаў будуць цікавыя як дарослым, так і дзецям.

Прадставіць падборку вядомы беларускі рэжысёр-аніматар Міхаіл Тумеля.

Уся праграма.

У нядзелю, 13 снежня, у 14:30 пачнецца кінапаказ падборкі фільмаў украінскай школы дакументальнага кіно “Дaкументалістыка.UA”.

Фелікс Собалеў – вядомы ўкраінскі рэжысёр, які зрабіў рэвалюцыю ў сусветнай дакументалістыцы. У прыватнасці, ён першым пачаў здымаць навукова-папулярныя фільмы пра псіхалагічныя эксперыменты. Будзе паказаны яго найлепшы і заўсёды актуальны фільм “Я і іншыя”.
Фільм таленавітага рэжысёра, а цяпер кіна- і медыяпрадусара Аляксандра Раднянскага “Cтомленыя горадам” будзе таксама прадстаўлены гледачам фестываля “Перелаз”.

Гледачы ўбачаць рознае кіно – пра тое, як адзін чалавек перамагае лёс, а другі згаджаецца з большасцю, нават калі ўсе гавораць на чорнае, што яно белае.

Падборку і свой фільм прадставіць малады ўкраінскі рэжысёр Сяргей Волкаў.

Уся праграма.

Праграма, афіша і ўся свежая інфармацыя пра фэст – на сайце belarus.org.ua.

Рэкламны відэаролік да фестывалю: http://vimeo.com/8045931

Да сустрэчы на “Перелазе”!

Кантакты:

Юлія Нузбан

фестываль “Перелаз”

прэс-аташэ

+380951680969

yulia.nuzban@gmail.com

Тэгі: Мінск, Украіна

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону

Да вайны ў Івана-Франкоўску «Томпсан» быў звычайным моладзевым барам. Цяпер тут гатуюць ежу для УСУ, тэрабароны і перасяленцаў....

Апошнія навіны

    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Афіша

  • 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM