Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, які ўжо паўгады знаходзіцца пад арытштам, патрабуе змяніць меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, завяршыць следчыя дзеянні і прызначыць дату судовага разбіральніцтва.
Уладзімір Мацкевіч перадаў на волю, што з 4 лютага адмовіцца ад ежы да выканання яго патрабаванняў. Плануецца, што першыя дзесяць дзён гэта будзе галадоўка на вадзе. У выпадку невыканання патрабаванняў, па заканчэнні 10 дзён, ён пяройдзе да сухой галадоўкі. Таксама Уладзімір Мацкевіч мае намер адрасаваць начальніку СІЗА просьбу аб дазволе на доступ да лекара, натарыуса і пастара.
Нагадаем, Уладзімір быў затрыманы 4 жніўня 2021 года пасля вобшуку ў доме ў межах крымінальнай справы. Яму выставілі абвінавачванне ў «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК).
За ўвесь гэты час, за выключэннем фармальнага прад’яўлення абвінавачання і нязначных фармальных следчых дзеянняў, ніякага руху ў разглядзе справы Уладзіміра Мацкевіча па сутнасці не адбывалася, у тым ліку не было прад’яўлена ніякіх фактаў, якія абгрунтоўваюць абвінавачанне.
Каб падтрымаць Уладзіміра Мацкевіча, лістуйце па гэтым адрасе:
— СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч