Уладзімір Мацкевіч: Усе думкі зараз аб вайне ва Украіне

Следства па справе Уладзіміра Мацкевіча па-ранейшаму ідзе ў абстаноўцы «строгай сакрэтнасці», адвакаты знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні, не маючы магчымасці апублічваць інфармацыю не толькі аб змесце справы, але нават аб яе ходзе, пішуць калегі Уладзіміра.


84.jpg


Аднак у чацвер, 24 сакавіка, сястры Уладзіміра Мацкевіча дазволілі спатканне з ім, што можа сведчыць аб тым, што следства набліжаецца да канца.

У размове з сястрой Уладзімір Мацкевіч яшчэ раз падзякаваў усім, хто падтрымліваў яго падчас галадоўкі, адзначыўшы, што толькі грамадская кампанія ў яго падтрымку дазволіла «зрушыць справу з мёртвай кропкі».

Але сёння ўсе думкі філосафа занятыя вайной ва Украіне:

«Пішу працяг «Глабальнага пацяплення пасля халоднай вайны». Пачаўшаяся вайна робіць гэты тэкст, а таксама праблемы і парадоксы, якія ў ім намечаныя, вельмі актуальнымі.

Шкадую, што ў мяне няма доступу да аператыўнай інфармацыі, але затое мінімізацыя інфармацыі не адцягвае ад прынцыповых пытанняў і праблем.

Пастаўленыя ў гэтым тэксце праблемы па-ранейшаму актуальныя, а рэакцыя ЕС, ЗША і НАТА на агрэсію Расіі яшчэ ярчэй высвятляе дэфіцыт ідэалогіі і інтэлектуальнае бяссілле палітычных эліт Еўропы і Амерыкі.

Таму пачынаць трэба з крытыкі пануючага глабальнага наратыву і брацца за распрацоўку сучаснага парадку дня на аснове новай філасофіі.

Вось пра гэта зараз і разважаю».