Унікальная Беласточчына. Запрашаем у вандроўку з Аляксеем Фраловым

11.02.2016 Забавы

Шаноўныя Сябры! Сардэчна запрашаем 11–13.03.2016 г. на вандроўку “УНІКАЛЬНАЯ БЕЛАСТОЧЧЫНА” разам з экскурсійнай фірмай “Пламбір-ТВ” у кампаніі з вядомым музыкам і краязнаўцам Аляксеем ФРАЛОВЫМ па Беласточчыне і польскім азёрным краі – Сувалкіі, і з канцэртам легендарнага Сяргея МІХАЛКА і гурта BRUTTO. Ахвяраваньні на вандроўку без канцэрта = эквівалент 125 Эўра пры наяўнасьці візы, ахвяраванні на вандроўку з квітком на канцэрт = 145. Мы маем праезд на камфартабельным аўтобусе па ўсім маршруце, добры 3* гатэль у цэнтры Беластока на дзьве ночы са сьняданкамі! Візавая падтрымка – бясплатна!

У нас будзе цудоўная магчымасць за тры дні пабачыць 10 найцікавейшых гістарычных мясьцінаў і мастацкіх шэдэўраў!!! Дыямэнты нашай праваслаўнай готыкі ў Супрасльскім манастыры і каталіцкай нэаготыкі – касьцёлы ў Ліпску і Штабіне. Унікальныя барочныя ансамблі Замка-манастыра ў Сэйнах і загадкавага Кляштара камедулаў на востраве Вігры!! Гістарычныя гарадкі – Аўгустаў, Саколка, Сувалкі, Тыкоцін пакажуць розныя архітэктурныя грані, адкрыюць свае таямніцы палацы Л.М.Паца ў Даўспудзе і Браніцкіх у самім Беластоку (маленькі “Версаль”).

І, канечне, абавязковы для Беластока 5-гадзінавы ШОПІНГ у буйнейшым гіпермаркеце “Ашан” задаволіць усе густы сваімі нізкімі коштамі і вялікімі зьніжкамі. Выезд у пятніцу ў 6-15, вяртанне ў Мінск апоўначы з нядзелі на панядзелак. Такім чынам, не прапусціце ўнікальную вандроўку!! Даведкі па тэл: (+37544) 724 58 27 (vel – Людміла), (+375 29) 765 5678 (мтс – Аляксей), E-mail: vandruem16@gmail.com