Урачыстасць у гонар св. Антонія Падуанскага

14.06.2010 Рэлігія

img_6497

13 чэрвеня Удзельская  парафія святкавала ўрачыстасць у гонар св. Антонія Падуанскага. Касцёлам апякуюцца айцы францішкане. Таму культ гэтага святога даволі пашыраны ў Удзеле і наваколлі. На свята з’ехаліся святары з розных дэканатаў і вернікі з суседніх парафій.

img_6446

Св. Імша праходзіла ў адноўленым касцёле. Галоўным цэлебрансам быў кс. Мечыслаў Янчышын, дзекан Глыбоцкі. Слова Божае прамовіў кс. Віктар Місевіч. Прамаўляючы гамілію, ён распавёў вернікам кароткую біяграфію св. Антонія і разважаў над яго дарогай да святасці.

img_6454

Падчас малітвы перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам чыталася Літанія да св. Антонія Падуанскага. У некаторых вернікаў бачныя былі слёзы: быць можа, ўдзячнасці за выслуханую просьбу, быць можа, надзеі на выкананне просьбы. Св. Антоній традыцыйна ў многіх парафіях лічыцца магутным заступнікам. Да яго звяртаюцца з просьбамі аб навяртанне, аб вырашэнне складанай сітуацыі і аб знаходжанне згубленай рэчы або чалавека. Сапраўды, глыбокі сэнс маюць словы папы Льва ХІІІ, які назваў св. Антонія святым усяго свету.

img_6540

Пасля эўхарыстычнай  працэсіі вакол касцёла пробашч  парафіі а. Міраслаў Капчэўскі OFMConv запрасіў падыйсці да алтара ўсіх дзяцей. Усе яны атрымалі ад святароў спецыяльнае благаслаўленне ў гонар св. Антонія Падуанскага.

img_6568

Тэгі: