Усе сустрэчы прайшлі дарэчы…


29 кастрычніка Барыс Пятровіч, Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін ажыццявілі творчы дэсант у Гомель, дзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” правялі дзве творчыя сустрэчы ў Гомельскай СШ №31 і на філалагічным факультэце Гомельскага Дзяржаўнага ўніверсітэта імя Фрацыска Скарыны. А 30 кастрэчніка Эдуард Акулін і Леанід Дранько Майсюк сталі гасцямі Ждановіцкай сельскай бібліятэкі. На пытанне: “Як прайшлі сустрэчы?”. Адзін з удзельнікаў выступленняў Леанід Дранько-Майсюк адказаў: “Усе сустрэчы прайшлі дарэчы…”.

Дарэчы ўсе тры сустрэчы былі прысвечаны Году беларускай  кнігі і 10-гадоваму юбілею часопіса “Дзеяслоў”.