Выдавецтва «Пфляўмбаўм» выдала ўспаміны Бэлы Шагал па-беларуску з ілюстрацыямі Марка Шагала

Мемуары Бэлы Шагал «Запаленыя свечкі» з ілюстрацыямі Марка Шагала выдала выдавецтва «Пфляўмбаўм». Пераклад з ідышу зрабіў Ігар Крэбс.

1.jpg

«424 старонкі! Праілюстраваў выданне Марк Шагал. З вялікімі прыгодамі, але мы дамагліся пакупкі ліцэнзіі на гэтыя графічныя, чорна-белыя ілюстрацыі, каб вы маглі насалодзіцца прыгожым выданнем», — напісана ў сацсетках выдавецтва.

Karcina

Успаміны Бэлы Шагал (у дзявоцтве Розэнфэльд) складаюцца з дзвюх частак — «Запаленыя свечкі» (1945) і «Першая сустрэча» (1947). Абедзве былі напісаныя на ідышы і выйшлі толькі пасля смерці аўтаркі. Кніга эмацыйна і вобразна расказвае пра дзяцінства Бэлы, яе знаёмства з Маркам Шагалам і адкрывае чытачу жыццё Віцебска канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, горада з багатай габрэйскай культурай.

Па-беларуску публікуецца ўпершыню!

Набць кнігу можна тут ці тут.