Кампанія «Будзьма беларусамі! запрашае на творчую сустрэчу з інструктарам па гістарычным фехтаванні, Юрыем Усціновічам, якая адбудзецца 27 траўня на анлайн-прасторы PartyZona. Пачатак у 19:30!
Падчас сустрэчы вы даведаецеся:
— што такое «шэрм» на шаблях;
— чаму меч — зброя не для ўсіх;
— чым бавілася шляхта за часамі ВКЛ.
Пра гэтае і многае іншае распавядзе знаны стылізатар Сярэднявечча Юры Усціновіч 27 траўня.
Далучайцеся да прагляду тут:
«PartyZona» — гэта анлайн-прастора, дзе адбываюцца самыя цікавыя культурныя падзеі. Тут вы зможаце даведацца пра адметнасці роднай мовы, культуры і гісторыі, пазнаёміцца з тымі, хто стварае сёння нашу непаўторную беларускую культуру.
Падзея на Facebook.
Раім далучыцца да прагляду, бо вас чакаюць разнастайныя цікавосткі. У тым ліку конкурс на самае цікавае пытанне з нерэальна крутым прызам! Вам вельмі спадабаецца, мы гарантуем!:)