Сёння ў Лондане распачынае працу Міжнародны Купала-Коласаўскі калоквіум. Ён ладзіцца пры непасрэдным удзеле Школы славянскіх і ўсходнеславянскіх даследванняў і універсітэцкага каледжу Лондана.
Раніцай 31 кастрычніка навукоўцы, пісьменнікі і студэнты з розных краін плануюць наведаць Беларускую Скарынаўскую бібліятэку. У другой палове дня удзельнікам калоквіуму будуць прапанаваныя навуковыя даклады, падрыхтаваныя віднымі літаратуразнаўцамі і навукоўцамі Джымам Дынглі, Сяргеем Кавалёвым, Уладзімерам Арловым, Паўлай Марыяй Сурвіла, Чэславам Сэнюхам.
На 1 лістапада запланаваныя выступы навукоўцаў і пісьменьнікаў з Ангельшчыны, Польшчы, Беларусі, сярод якіх Вера Рыч, Арнольд МакМіллін, Катажына Бартноўская, Ніна Баршчэўская ды іншыя . Затым адбудзецца агульная дыскусія і падвядзеньне вынікаў калоквіуму.
Больш падрабязная інфармацыя на сайце: “Аnglobelarus.org.uk”
Тэгі: Вялікабрытанія, Лондан