• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.10.2022 | Грамадства

Увага, кляшчы! Што рабіць, каб не стаць ахвярай гэтага паразіта? Парады адмыслоўца

Цёплы кастрычнік радуе беларусаў грыбным ураджаем, таму вялікая колькасць людзей у буднія і выходныя выбіраецца ў лес на «ціхае паляванне». У час, калі вы «палюеце» на грыбы, на вас палююць небяспечныя паразіты — кляшчы. Сезон нападу кляшчоў пачынаецца ў красавіку і заканчваецца ў кастрычніку-пачатку лістапада, калі восень была цёплай. Рэдакцыя budzma.org звярнулася за парадамі да адмыслоўца і дазналася што трэба рабіць, каб не стаць ахвяраю небяспечнага паразіта.


IMG_20221014_091420.jpg

Наш суразмоўца Павел з’яўляецца старшынёй аднаго з клубаў турыстаў-паходнікаў. З 2009 года амаль кожныя выходныя ён праводзіць у лясным масіве з прадстаўнікамі свайго клуба. Не раз здаралася, што яго або сябраў таварыства кусалі розныя насекомыя падчас вандровак, самыя небяспечныя з іх — кляшчы: «Кастрычнік у гэтым годзе выдаўся даволі цёплым, таму кляшчы ўсё яшчэ актыўнічаюць, таму калі выязджаеце ў лес пагуляць ці ў грыбы, то абавязкова апранайце аднатонную светлую вопратку з доўгімі рукавамі. Адзенне павінна шчыльна прылягаць да цела. Такім чынам вы адразу ж заўважыце на сабе ці сваіх сябрах паразітаў», — кажа Павел. Ён зазначае, што галава павінна быць таксама пакрыта галаўным ўборам або капюшонам.

Што яшчэ трэба абавязкова рабіць?

Перад уваходам у лес абавязкова трэба выкарыстоўваць спецыяльныя рэпеленты для абароны ад кляшчоў.

IMG_20221009_120337.jpg

Знаходзячыся доўга ў лесе, варта кожныя паўгадзіны аглядаць адзін аднаго, калі вы пайшлі ў лес разам з кампаніяй. Абавязкова правярайце галаву адзін аднаму, кляшчы могуць хавацца ў валасах.

Калі вы вырашылі зрабіць прывал, то перад гэтым абавязкова выбранае месца трэба ачысціць ад галля і сухой травы ў радыюсе мінімум 10 метраў, а лепш 15.

Пасля паходу ў лес вопратку трэба агледзець, каб не прынесці кляшчоў у аўтамабіль ці дамоў. Дома варта па вопратцы прайсціся гарачым прасам, а лепш і прасцей памыць у пральнай машынцы пры тэмпературы не ніжэй 60 градусаў.

61887535_2227045824083577_2572607001381044224_n.jpg

Што рабіць, калі клешч усё ж прысмактаўся?

Калі вас укусіў клешч, лепш за ўсё звяртацца адразу па дапамогу да медыкаў. У выпадку, калі ідзеце ў паход на некалькі дзён, то абавязкова вазьміце з сабой ёд ці антысептык, пінцэт з шырокімі канцамі ці нітку і іголку. Даставаць кляшча трэба тэрмінова. Выдаліць паразіта з цела можна падчапіўшы яго пінцэтам ці вузялком ніткі. Зачапіце паразіта за шыйку і павольна паварочвайце яго па гадзіннікавай стрэлцы, пакуль клешч не адчэпіцца ад цела.

Пасля выдалення паразіта трэба праверыць месца ўкуса, каб там не засталося хабатка кляшча. Калі ён застаўся, то апрацуйце іголку антысептыкам і выдаліце хабаток, як стрэмку. Пасля апрацуйце месца ўкуса ёдам ці антысептыкам. Рукі варта памыць ці таксама апрацаваць антысептыкам.

Што рабіць з паразітам?

Павел зазначае, што кляшча варта памясціць у вільготны кавалачак тканіны і пакласці ў флакончык ці пачак з-пад запалак. Такім чынам клешч будзе заставацца жывым цягам двух-трох сутак. Паразіта абавязкова трэба аддаць на даследаванне і выяўленне энцыфаліту, а вам звярнуцца да лекара. Магчыма, прыйдзецца прапіць антыбіётыкі.

Якія прызнакі, што вас укусіў клешч?

Пасял ўкуса кляшча чалавек можа адчуваць агульную слабасць, млоснасць, недамаганне, галаўны боль. Магчыма павышэнне тэмпературы цела да 38 градусаў. Рэзкае павелічэнне лімфатычных вузлоў. Могуць быць болі ў цягліцах, касцях, шыі. Калі адчуваеце недамаганне пасля візіту ў лес цягам трох дзён, але на целе не выявілі кляшча, таксама абавязкова звяртайцеся да доктара, бо клешч можа прысмактацца ў самыя нечаканыя месцы вашага цела.

АМ, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў

Дзень еўрапейскіх аўтараў — гэта ініцыятыва Еўрапейскай камісіі пад кіраўніцтвам еўракамісара Марыі Габрыэль. Ініцыятыва мае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип