Замежныя ВНУ хочуць ствараць у сябе кафедры беларускай мовы, паведаміў на прэс-канферэнцыі прарэктар па вучэбнай працы і інтэрнацыяналізацыі адукацыі БДУ Сяргей Ходзін, паведамляе «Мінск-Навіны».
У БДУ звярталіся з аднаго з узбекскіх універсітэтаў з просьбай дапамагчы адкрыць кафедру беларускай мовы. Такая ж просьба паступіла і з Пекінскага універсітэта замежных моў.
БДУ аказвае падтрымку Цэнтрам беларускай мовы і культуры ва ўкраінскіх, азербайджанскіх і казахстанскіх універсітэтах. А ў Латвіі, Польшчы і Літве працуюць беларускамоўныя школы.