Журы прэміі імя Францішка Багушэвіча сфармавала доўгі спіс з твораў, выдадзеных у 2025 годзе і намінаваных на конкурс прэміі, піша Беларускі ПЭН.

З 24 твораў, уключаных у поўны спіс, у наступны этап конкурсу прайшлі 12 — тыя, што, паводле ацэнкі журы, не толькі адпавядаюць мэтам прэміі, але найбольш выразна і арыгінальна асэнсоўваюць тэмы беларускай гісторыі, культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці.
Сёлета конкурс ізноў засведчыў разнастайнасць падыходаў і формаў: у доўгі спіс увайшлі як кнігі, так і медыйныя праекты — падкасты, блогі і даследаванні, што прапануюць новыя перспектывы для вывучэння гістарычнай спадчыны і пашырэння беларускай культуры.
Кнігі:
Артыкул у медыя, падкаст, кіно, відэа/відэацыкл, іншае:
Журы адзначае, што працы доўгага спіса вылучаюцца не толькі якасцю выканання, але і здольнасцю весці дыялог з сучаснасцю праз асэнсаванне мінулага — часта складанага, супярэчлівага, але неабходнага для разумення беларускай ідэнтычнасці.
Прэмія імя Францішка Багушэвіча, заснаваная ў 1996 годзе, штогод адзначае найлепшыя творы, прысвечаныя гісторыі і культуры Беларусі. Яна заклікана падтрымліваць даследаванні, мастацкія і медыйныя праекты, што ўмацоўваюць беларускую культурную прастору і спрыяюць аднаўленню гістарычнай памяці.
Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.