Узорны зборнік французскага паэта Поля Элюара выйшаў на беларускай мове

Выдавецкая ініцыятыва «Nadja!» выпусціла зборнік французскага паэта Поля Элюара «Каханне паэзія». Пераклад на беларускую мову зрабіла Вера Бакстэр.


Kniha

Зборнік Поля Элюара, прысвечаны іканічнай Галá, у якім афектыўная размаітасць, фармальная вынаходлівасць і ўнікальная шчырасць аўтарскай інтанацыі, зліваючыся ў адзіную плынь, ствараюць ці не найцікавейшы дакумент сюррэалісцкай чуллівасці.

Выданне дапаўняюць каментар перакладчы:цы — накід апісання творчага метаду Элюара — і віртуозна-трапяткія абстракцыі Кацярыны Чуняк.

Набыць зборнік «Каханне паэзія» можна тут.