Выстава Аляксандра Адамава "Гіперрэалістычная Маці" ў Познані

05.12.2025 - 31.01.2026 19:00 - 20:00 Галерэя "Szczur" (вул. Składowa 11/1) Бясплатнае

У пятніцу, 5 снежня, у Познані адкрываецца выстава Аляксандра Адамава "Гіперрэалістычная Маці".


Куратарка - Лізавета Сцяцко.

Хтосьці грукае. Яна ўваходзіць і напаўняе прастору, быццам эфір - мяккі, ахінальны і цёплы. Цяпер ты не мусіш турбавацца. Яна застанецца з табой і возьме ўсё на сябе. Ад гэтай хвіліны, дзе б ты ні зірнуў, яна будзе прысутная.

У выставе мастак развівае тэорыю біяпалітычнага інтэрфейсу - сістэмы кругласутачнай падтрымкі, табліц дазіровак і мяккіх кутоў. Гэтая атмасфера апекі далікатна ахутвае, не маючы жорсткай іерархіі, не здзяйсняючы ўлады наўпрост, але ствараючы механізмы добраахвотнага самападпарадкавання. 

Знаёмае асяроддзе ператвараецца тут у фрагмент алгарытму, які падтрымлівае грамадскі парадак праз згладжванне пазнавальных канфліктаў. 

"Гіперрэалістычная Маці" не можа быць адна, яна прагне целаў, каб існаваць, ёй патрэбныя носьбіты, у якіх яна можа ўсталёўвацца і трываць.

Яна бярэ на сябе цяжар тваёй адказнасці, ствараючы прастору, у якой бяспека не з’яўляецца ілюзіяй, а ёсць фундаментальным элементам штодзённасці, што пранікае ў кожны твой рух і подых.

Візуальная камунікацыя - Даша Абібок.

Працуе выстава да 31 студзеня.


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Экскурсія па Спасавай слабадзе ў Гомелі

07.03.2026 (10:00 - 12:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ