• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.01.2023 | Грамадства Мастацтва

Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі — адзін з найцікавейшых напрамкаў нацыянальнай культуры, развіццё якога апошнія гады ўражвае маштабам і незабыўнымі работамі аўтараў, піша «Слушна».


466.jpg

Сведчанне гэтаму апошняя выстаўка лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва БСМ «ДЭКАРТ-22» у Палацы мастацтваў. У экспазіцыі можна ўбачыць сучасны тэкстыль, кераміку, шкло, батык, метал.

Выстаўка размешчана на першым паверсе палаца. Месца для твораў выбрана ідэальна. Дзякуючы вялікім панарамным вокнам, святло раўнамерна размяркоўваеца па ўсёй прасторы і блікі ад керамікі, шкла і металу маляўніча гуляюць з адчуваннямі і фантазіяй гледача, цалкам пераносяць яго розум у эстэтыку кантрастаў і незвыччайных мастацкіх формаў.

Для Беларускага саюза мастакоў стала ўжо традыцыйным раз на тры гады праводзіць буйны мастацкі праект, прысвечаны сучаснаму дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. У выстаўцы «V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва «ДЭКАРТ-22»», што адбылася ў лістападзе 2022 года, удзельнічалі не толькі сябры секцый дэкаратыўнага мастацтва і тэкстылю БСМ, але і творчая моладзь, студэнты, мастакі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Былі прадстаўлены формы як класічнага, традыцыйнага мастацтва, так і новыя эксперыментальныя інтэрпрэтацыі.

Сярод лаўрэатаў трыенале ужо вядомыя мастакі, мэтры дэкратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі — Валерый Калтыгін, Наталля Яўглеўская, Вольга Сазыкіна, Генадзь Фалей. Найбольш яскрава заявіла аб сабе сярэдняе пакаленне мастакоў — Вольга Рэднікіна, Вольга Сямашка, Ганна Амбросава, Жанна Марозава, Хрысціна Высоцкая, Алена Чэпелева, Ірына Пекусава і іншыя. Гран-пры Трыенале атрымала мастак, майстар кавальскай справы Марыя Тарлецкая.

467.jpg

Такую выстаўку можна назваць абсалютна ўніверсальнай экспазіцыяй. Яна, бясспрэчна, будзе вельмі цікавай як для прафесійнай супольнасці мастакоў і мастацтвазнаўцаў, так і для абсалютна выпадковых гледачоў. Сінстэз пластыкі і прыгажосці нясе ў сабе прыемную эстэтычную напоўненасць і цэласнасць праекта.

Керамічная скульптура або скульптурная кераміка на выстаўцы як памежная сучасная з’ява. Работы ўдзельнікаў праекта можна аднесці да малой пластыкі. У адрозненне ад манументальных скульптурных работ, яны камерныя, бліжэйшыя да гледача: іх можна дэталёва разгледзець зблізку, вывучыць пластычныя і тэхналагічныя знаходкі аўтараў, адчуць, як яны арганізоўваюць вакол сябе прастору, усталяваць прамы кантакт.

468.jpg

Выстава ларэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў дэманструе новыя падыходы да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якое паступова выходзіць на іншы ўзровень — узровень аб’ектаў.

Асноўныя пошукі сучасныя мастакі-керамісты вядуць у накірунках паміж манахромнага мінімалізму і бруталізму і экспрэсіўнага эмацыянальнага маляўнічага і фантазійнага стылю. Але пры гэтым керамічныя аб’екты, як і раней, прапануюць гледачу цяпло, чалавечнасць, тактыльнасць і глыбіню эмацыянальнага ўспрыняцця. Кераміка, супраціўляецца аднастайнасці. Кераміка — заўжды індывідуальнае апавяданне.

469.jpg

Мастацкі тэкстыль заўсёды быў уважлівы да формаў, якія ўзаемадзейнічаюць з чалавекам непасрэдна і блізка, дазваляючы адчуць пульс жыцця праз пагружэнне ў дэталі, фактуру і матэрыял. Сучасны тэкстыль дазваляе мастаку праявіць сябе праз новыя формы і тэхналогіі. Эксперыменты з матэрыялам, выкарыстанне нетрадыцыйных і нехарактэрных для класічнага тэкстылю матэрыялаў і элементаў дазваляе знайсці нечаканыя творчыя выяўленні і трансфармацыі тэм.

Спектр мастацкіх рашэнняў надзвычай разнастайны: гэта і класічнае гладкае габеленавае ткацтва, вышыўка, мастацкі лямец і тэкстыльная мазаіка, розныя спалучэнні тэхнік і прыёмаў. Можна ўбачыць, што сучасная тэкстыльная пластыка ўсё больш напаўняецца аб’ёмам, часта ўбіраючы ў сябе рысы скульптурнага твора.

470.jpg

Шкло дэманструе разнастайнасць сучаснага мастацтва і дызайну: тут ёсць як традыцыйныя, так і наватарскія работы. Усе яны паказваюць выдатнае валоданне мастакамі тэхналогіямі, але пры гэтым далікатнасць падачы і аздаблення. Прадстаўлены работы з сімпозіума па мастацкім шкле, які прайшоў сёлета па ініцыятыве Беларускага саюза мастакоў на шклозаводзе «Нёман». Такая творчая калабарацыя сяброў саюза і супрацоўнікаў завода, прымусіла ўсіх удзельнікаў праекта выйсці з зоны камфорту і дапамагла ўбачыць шляхі абнаўлення індустрыі шкляной вытворчасці ў накірунку стварэння мастацкага аб’екта.

471.jpg

Для першага праекта БСМ у 2023 годзе выстаўка атрымалась надзвычай моцнай. Абсалютна цэльная і скончаная экспазіцыя прадстаўляе сабой не шэраг асобных твораў мастацтва, а сапраўдную кампазіцыйную гісторыю. Безумоўна, такі праект можна назваць унікальным і стыльным. Яго мастацкая выразнасць адуваецца з самых першых крокаў па выставачнай прасторы.


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

30 сакавіка 1918 года сучасная беларуская мова ўпершыню стала адзінай дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў у той дзень Народны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

valiancina_shauchenka
Літаратура Асоба

Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»

Калі ў 1996 годзе ў свет выйшаў першы том амбіцыйнай кніжнай серыі «Беларускі кнігазбор», мала хто верыў, што яна выжыве...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы

Афіша

  • 31.03 — 16.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава мастачкі Цемры «LAZARET» адкрываецца ў Варшаве

  • 31.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 31.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 31.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 31.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 31.03Выстава Дзіны Лявонавай «Вясна» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип